Зорная ноч
З пляцоўкі Вікіпедыя.
|
|
|
| Вінцэнт ван Гог | |
| Зорная ноч, 1889 | |
| De sterrennacht | |
| Палатно, алей. 73,7×92,1 см | |
| Нью-Ёрк, Музей сучаснага мастацтва |
«Зорная ноч» (нідэрл.: De sterrennacht) — карціна нідэрландскага мастака Вінцэнта ван Гога, якую ён напісаў у чэрвені 1889 года. З 1941 года карціна захоўваецца ў Музеі сучаснага мастацтва ў Нью-Ёрку.
Гісторыя [правіць]
«Зорная ноч» была не першай спробай ван Гога выявіць начное неба. У 1888 годзе ў Арле ён напісаў «Зорную ноч над Ронай». Ван Гог хацеў выявіць зорную ноч як прыклад сілы ўяўлення, якое можа стварыць больш уразлівую прыроду за тую, якую мы можам успрыняць, зірнуўшы на рэальны свет. У адным з лістоў ён апісваю сюжэт будучай карціны — зорная ноч з кіпарысамі і, магчыма, над нівай спелай пшаніцы. Напісаўшы ў Сен-Рэмі карціну, ён здзейсніў сваю задуму.
Літаратура [правіць]
- Wolk, Pickvance Vincent Van Gogh: Drawings — Mondadori, 1990. — 292 p. — ISBN 978-8824200233.