Поль Гашэ

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Поль-Фердынанд Гашэ (фр.: Paul-Ferdinand Gachet; 30 ліпеня 1828, Рэйсел, Аб'яднанае каралеўства Нідэрланды - 9 студзеня 1909, Авер-сюр-Уаз, Францыя) — французскі ўрач, апошні ўрач Вінцэнта ван Гога ў час яго знаходжання ў Авер-сюр-Уазе. Таксама вядомы як вялікі знаток імпрэсіянісцкага мастацтва і жывапісец-аматар. Пісаў карціны пад імем «Пол ван Рэйсел», гэта значыць «Пол з Рэйсела» (Рэйсел - фламандская назва горада Ліль, дзе нарадзіўся Гашэ).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Поль Гашэ нарадзіўся і вырас у Рэйселе. У 1844/1845 годзе яго сям'я пераехала ў Мехелен, куды бацька Гашэ быў адпраўлены, каб прыступіць да працы ў новым аддзеле фірмы, дзе ён працаваў.

Вышэйшую адукацыю і статус бакалаўра мастацтваў Поль атрымаў у Парыжы, у Сарбоне. Некаторы час працаваў у парыжскіх псіхіятрычных бальніцах Піцье-Салпетр'ер і Бісетр. Сярод яго настаўнікаў быў вядомы французскі ўрач-гастраэнтэролаг Арман Трусо.

Вярнуўшыся ў Парыж, Гашэ заняўся прыватнай практыкай. Ён быў асабіста знаёмы з Гюставам Кюрбэ, Вікторам Гюго, Полем Сезанам. Сябрам доктара быў фармацэўт і прадпрымальнік Анры Нестле, заснавальнік знакамітай кампаніі «Nestlé» па вытворчасці прадуктаў харчавання. Першапачаткова кампанія займалася вырабам малочных сумесяў для кармлення грудных дзяцей, і Гашэ нярэдка прапісваў іх сваім дзецям-пацыентам.

Калі французскі мастак і гравёр Шарль Мерыён трапіў у вар'ятню, Гашэ праводзіў з ім шмат часу. Ён жа назіраў за выздараўленнем Агюста Рэнуара ад пнеўманіі ў 1882 годзе. Нарэшце, ён спрабаваў адгаварыць Эдуара Манэ ад ампутацыі нагі, аднак мастак настаяў на сваім, перанёс цяжкую аперацыю і неўзабаве памёр.

Памёр Поль Гашэ 9 студзеня 1909. Ён быў пахаваны на могілках Пер-Лашэз у Парыжы.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Anne Distel & Susan Alyson Stein: Cézanne to Van Gogh: The Collection of Doctor Gachet, Metropolitan Museum of Art, New York 1999, ISBN 0-87099-903-6