Вінцэнт ван Гог

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Вінцэнт Ван Гог
нідэрл.: Vincent van Gogh
Аўтапартрэт
Аўтапартрэт
Дата нараджэння:

30 сакавіка 1853({{padleft:1853|4|0}}-{{padleft:3|2|0}}-{{padleft:30|2|0}})

Месца нараджэння:

Зюндэрт

Дата смерці:

29 ліпеня 1890({{padleft:1890|4|0}}-{{padleft:7|2|0}}-{{padleft:29|2|0}}) (37 гадоў)

Месца смерці:

Авер-сюр-Уаз

Грамадзянства:

Flag of the Netherlands.svg Нідэрланды

Жанр:

пейзаж
нацюрморт
партрэт

Стыль:

постімпрэсіянізм

Заступнікі:

Тэа ван Гог

Уплыў:

Адольф Манцічэлі

Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

Вінцэнт ван Гог (нідэрл.: Vincent Willem van Gogh, 30 сакавіка 1853 — 29 ліпеня 1890) — сусветна вядомы нідэрландскі мастак, творчасць якога належыць да накірунку постімпрэсіянізм. Фарбы служылі ван Гогу для выражэння сваіх унутраных перажыванняў ў большай ступені, чым у іншых мастакоў. Не меў прызнання сярод сваіх сучаснікаў, у нашыя ж часы набыў вялікую папулярнасць.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дзіцячыя і юнацкія гады[правіць | правіць зыходнік]

Ван Гог прыкладна ў 1866 годзе

Нарадзіўся 30 сакавіка 1853 года ў вёсцы Грот-Зюндэрт у Паўночным Брабанце, каля мяжы з Бельгіяй. Бацька яго быў пратэстаскім пастырам, а маці паходзіла з сям'і мастакоў.

Вінцэнт быў другім з сямі дзяцей Тэадора і Ганны Карнеліі. Сваё імя ён атрымаў у гонар дзеда па бацькавай лініі, які таксама ўсё сваё жыццё прысвяціў пратэстанцкай царкве. Гэтае імя прызначалася для першага сына Тэадора і Ганны, які нарадзіўся на год раней Вінцэнта і памёр у першы ж дзень. Так Вінцэнт, хоць і быў народжаны другім, стаў старэйшым з дзяцей.

Чатыры гады праз пасля нараджэння Вінцэнта, 1 мая 1857 года, нарадзіўся яго брат Тэадорус ван Гог (Тэа). Акрамя яго, у Вінцэнта быў брат Кор (Карнеліс Вінцэнт, 17 мая 1867) і тры сястры — Ганна Карнэлія (17 лютага 1855), Ліз (Элізабэт Губерта, 16 мая 1859) і Віл (Вілеміна Якаба, 16 сакавіка 1862). Хатнія памятаюць Вінцэнта як наравістае, цяжкае і нуднае дзіця з «дзіўнымі манерамі», што было прычынай яго частых пакаранняў. Па словах гувернанткі, было ў ім нешта дзіўнае, што адрознівала яго ад іншых: з усіх дзяцей Вінцэнт быў ёй менш прыемны, і яна не верыла, што з яго можа выйсці нешта вартае. Па-за сям'ёй, насупраць, Вінцэнт паказваў адваротны бок свайго характару — быў ціхім, сур'ёзным і задуменным. Ён амаль не гуляў з іншымі дзецьмі. У вачах аднавяскоўцаў ён быў лагодным, прыязным, папераджальным, жаласлівым, мілым і сціплым дзіцем.

У пятнаццаць гадоў Вінцэнт скончыў сваю адукацыю. Маляваў з дзяцінства, але сур'ёзна сутыкнуўся з гэтым мастацтвам у Гаазе, дзе, маючы 16 гадоў, працаваў у галерэі. Сюды яго скіравала маці. Напачатку меў цесную сувязь з мастацкай нідэрландскай традыцыяй, паказваючы асаблівасці прадметаў праз багацце гульні святла. Выкарыстоўваў дастаткова цёмную, імпаставую манеру, тыповую, напрыклад, для Франса Гальса.

У 1873 (1874) годзе Вінцэнт ван Гог пачаў працу ў лонданскім філіяле галерэі. Тут ён закахаўся ў дачку сваіх гаспадароў — Яўгенію Лойер. Аднак яна, будучы ўжо заручанай, адмовіла прапанове з боку мастака. Гэтае расчараванне выклікала дэпрэсію і нервовы ўпадак, у выніку чаго ў 1876 годзе ван Гог страціў працу ў галерэі і вярнуўся дадому. Гэта былі першыя праявы хваробы нервовай сістэмы, якая будзе спадарожнічаць яму ўсё жыццё.

У 1876 годзе вярнуўся ў Англію як інкасатар у адну з лонданскіх школ. Уражаны беднасцю, адмовіўся збіраць грошы і таму ізноў стаў беспрацоўным.

У 18781880 гадах, жадаючы дапамагаць бедным і праводзіць місіянерскую дзейнасць, Вінцэнт ван Гог становіцца пратэстанскім казнадзеем (абвяшчальнікам навукі), працягваючы сямейныя традыцыі. Ён вучыцца тэалогіі, але навучанне для яго было вельмі цяжкім. За дапамогу бедным шахцёрам у бельгійскім вугальным басейне ў Борынаж за кошт маёмасці пратэстанскай супольнасці ў 1880 годзе яго звольнілі.

Рашэнне стаць мастаком[правіць | правіць зыходнік]

Ван Гог выязжае ў Брусель, дзе вырашае стаць мастаком. У 1881 годзе з-за далейшых фінансавых праблем вяртаецца да бацькоў у Этэн. Там ён стварае першыя карціны, якія пазней стануць шырока вядомымі (напрыкл. «Сейбіт»). У гэты час закахаўся ў сваю стрыечную сястру Кі Вос з дома Стрыкер, муж якой памёр. Нягледзячы на тое, што яна адмаўляе яго заляцанні, Вінцэнт выязжае за ёй у Амстэрдам. Паводзіны ван Гога выклікаюць частыя канфлікты. Пасля сваркі наконт будучых планаў, зрывае кантакты з бацькам і пераезжае ў Гаагу. Там вучыцца маляванню ў Антона Mauve. У 1882 годзе закахаўся ў Сіен Горнік з т. зв. вулічных жанчын, якая становіцца яго мадэллю і сяброўкай па жыцці. Ціск і абурэнне з боку сям'і выклікаюць у ван Гога нарастаючую дэпрэсію. У гэтым самым годзе з'яўляюцца першыя карціны напісаныя маслам. У жніўні 1883 года ван Гог сыходзіць ад Сіен, пакідае Гаагу і накіроўваецца ў Дрэнтэ ў паўночнай Галандыі. Там, жывучы ў спартанскіх умовах, праводзіць шмат часу на прагулках па ваколіцах, малюючы пейзажы і сцэны з жыцця звычайных людзей. Яму не хапае сродкаў для набыцця матэрыялаў для малявання, што вымушае яго вярнуцца дадому. Пад канец 1883 года згаджаецца з бацькамі і вырашае пасяліцца ў іх новым доме ў Ное. Там жыве да смерці бацькі ў 1885 годзе. У гэты перыяд былі створаны такія карціны як «Мёртвая натура з разгорнутай Бібліяй» або «Ядучы бульбу». У лістападзе 1885 года Вінцэнт выязжае ў Антверпен, каб вучыцца ў Каралеўскай акадэміі мастацтваў. У гэты час ён вельмі хварэе, церпіць ад сіфілісу, а хворы страўнік нішчыцца ад недахопу ежы. Ван Гог хутка адмаўляецца ад навукі, бо яго празмерна індывідуальная тэхніка не мае прызнання ў акадэміі. Расчараваны, ён едзе ў Парыж. У Парыжы жыве разам з малодшым братам Тэо на Montmartre. Вялікае ўражанне на яго робяць працы імпрэсіяністаў. Некаторыя з іх дапамагаюць ван Гогу, сярод іх: Эміль Бернар i Поль Гаген. Асабліва пасябраваў з Гагенам. Ван Гога пачынаюць пакідаць сябры і знаёмыя, калі выпіваючы ўжо не зможа кантраліраваць сваіх паводзін. Вырашае выехаць з Парыжа. У тыя часы панавала захапленне японскім мастацтвам, якое меў і ван Гог. Таму пераезжае ў месца якое б нагадвала яму Японію.

Арль[правіць | правіць зыходнік]

Вінцэнт ван Гог. «Поле пшаніцы з крумкачамі»

У 1888 годзе перасяляецца ў Арль у Правансе. Там у поўні сфармаваўся яго стыль малявання, які характэрызуюць інтэнсіўныя колеры, якія адбіваюцца ад прадметаў ды кантрасная грубая фактура і дэфармацыя. Паўстае шмат цудоўных карцін. Ван Гог жадаў зрабіць з Арль мастацкі цэнтр, пераконвае ў гэтым Поля Гагена, які прыбыў у Арль у кастрычніку 1888 года. Ван Гог наймае «жоўты дом», дзе працуе па шаснаццаць гадзін на суткі. Паміж Вінцэнтам і Гагенам здараюцца канфлікты. 23-га снежня мела месца сварка, падчас якой п'яны ван Гог атакуе Гагена брытвай. Той здолеў уцячы, ван Гог жа адразае сабе кавалак правага вуха. З гэтага моманту галюцынацыі і нэрвовыя зрывы здараюцца ў яго ўсё часцей, пераплятаючыся з перыядамі добрага самаадчування і яснасці думкі. У гэты час ён стварае найбольш сваіх знакамітых твораў. У сакавіку 1889 года жыхары Арль выправажваюць ван Гога з горада. У маі ён дабравольна лечыцца ў псіхіятрычным шпіталі ў St. Remy. Там яму быў пастаўлены дыягназ эпілепсія, аднак цяпер лічыцца, што ён хварэў на парфірыю. Падчас больш спакойных месяцаў, калі хвароба, як выдавалася, адступала, яму дазвалялі пакідаць шпіталь, каб маляваць. У гэты час ван Гог стварае 200 карцін. На пачатку 1890 года была апублікавана першая пазітыўная ацэнка яго прац, аўтарам якой быў Алберт Aurier. Яшчэ раз ван Гог спрабуе пачаць нармальнае жыццё. Наведаўшы ў Парыжы любімага брата Тэа, яго жонку і сына, 21 мая 1890 года прыязжае ў Овер-сюр-Уаз на поўначы Францыі і пасяляецца ў гасцініцы. Знаходзіцца пад апекай доктара Гачэта, лекара і мецената мастакоў. У нанятым пакоі над кавярняй за некалькі дзён стварае каля 70-ці палотнаў. Сярод іх «Поле пшаніцы з крумкачамі», якое лічыцца апошнім творам мастака. 27 ліпеня 1890 года Вінцэнт ван Гог у наплыве дэпрэсіі, выйшаўшы з дома, з рэвальвера стрэліў сабе ў грудзі. Ён вярнуўся дадому, дзе цэлую ноч праляжаў палячы трубку. Памёр 1-га жніўня з-за атрыманых ран, не дазволіўшы аказаць сабе дапамогу.

Найбольш вядомыя творы[правіць | правіць зыходнік]

  • «Боты» (1885, маслам на палатне, 37,5 х 45 см, Музей ван Гога, Амстэрдам).
  • «Ядучы бульбу» (1885, маслам на палатне, 82 х 114 см, Музей ван Гога, Амстэрдам).
  • «Жоўты дом» (1888, маслам на палатне, 72 х 91,5 см, Музей ван Гога, Амстэрдам).
  • «Рыбацкія лодкі на пляжы ў Saintes-Maries-de-la-Mer» (1888, маслам на палатне, 64 х 81,5 см, Музей ван Гога, Амстэрдам).
  • «Крэсла Гагена» (1888, маслам на палатне, 90,5 х 72,5 см, Музей ван Гога, Амстэрдам).
  • «Аўтапартрэт як мастака» (1888, маслам на палатне, 65,5 х 50,5 см, Музей ван Гога, Амстэрдам).
  • «Сланечнікі» (1888, маслам на палатне, 92 х 73 см, National Gallery, Лондан).
  • «Зорная ноч» (1888, маслам на палатне, 73,7 х 92,1 см, Musée d'Orsay, Парыж).
  • «Спальня ў Арль» (1889, Art Institute of Chicago, Чыкага).
  • «Поле з кіпарысамі» (1889, National Gallery, Лондан).
  • «Аўтапартрэт» (1890, Jev de Paume, Парыж).
  • «Пшанічнае поле з крумкачамі» (1890, маслам на палатне, 50,5 х 103 см, Музей ван Гога, Амстэрдам).
  • Аўтапартрэт з адрэзаным вухам і люлькай, 1899

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]