Каралеўская капліца (Гданьск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Каралеўская капліца
польск.: Kaplica Królewska
54°20′59″ пн. ш. 18°39′12″ у. д.HGЯO
Краіна  Польшча
Месцазнаходжанне Гданьск
Канфесія Каталіцызм
Епархія Гданьская архідыяцэзія
Тып будынка капліца
Архітэктурны стыль барока
Архітэктар Тыльман ван Гамерэн
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Каралеўская капліца (польск.: Kaplica Królewska) — гістарычны культавы будынак на тэрыторыі Галоўнага горада ў Гданьску, размешчаны побач з Марыяцкай базілікай.

Паўстала ў 16781681 гадах па ініцыятыве гданьскіх каталікоў пры дапамозе караля Яна III Сабескага. Была пабудавана як часовая каталіцкая капліца для вернікаў у той час, калі Марыяцкая базіліка знаходзілася ў руках пратэстантаў. Пабудавана на грошы, пакінутыя для гэтага ў тэстаменце прымасам Польшчы Анджэем Альшоўскім (80 000 злотых), дапоўненых ахвяраваннем караля Яна III Сабескага (20 000 злотых). Меркаваным архітэктарам капліцы быў Тыльман ван Гамерэн, будаўнік Бартэль Раніш, а дызайнерам інтэр'еру — Андрэас Шлютэр.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]