Касцёл Святой Кацярыны (Гданьск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Касцёл Святой Кацярыны
польск.: Kościół św. Katarzyny
54°21′15″ пн. ш. 18°39′05″ у. д.HGЯO
Краіна  Польшча
Месцазнаходжанне Стары горад, Гданьск
Канфесія Каталіцызм
Епархія Гданьская архідыяцэзія
Благачынне Парафія Святой Брыгіты ў Гданьску[d]
Архітэктурны стыль цагляная готыка
Дата заснавання 1227
Будаўніцтва 12271239 гады
Дата скасавання 1905
Статус парафіяльны касцёл
Матэрыял цэгла
Сайт gdansk.karmelici.pl
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Касцёл Святой Кацярыны (польск.: Kościół św. Katarzyny) — старэйшы парафіяльны каталіцкі храм у Старым горадзе Гданьска.

Пабудаваны ў 12271239 гадах. Яго фундатарамі былі паморскія князі. Пасля 1379 года касцёл быў пашыраны. У 15551945 гадах ён належаў пратэстантам. Асвечаны ў гонар Святой Кацярыны Александрыйскай.

Вежа касцёла вышынёй 76 м увянчаная барочным купалам па праекце Якаба ван дэн Блока ў 1634 годзе. У храме захоўваюцца карціны Антонія Мёлера і Ісака ван дэн Блока, а таксама эпітафіі ў стылі барока і надмагілле астранома Яна Гевелія 1659 года. Асаблівым помнікам з'яўляецца размешчаны там абраз Маці Божай Балшавецкай, перанесеная сюды пасля Другой сусветнай вайны з санктуарыя ў Балшаўцах пад Станіславам.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]