Карэл Шварцэнберг
| Карэл Шварцэнберг Karel Schwarzenberg |
|||
|
|||
|---|---|---|---|
| 9 студзеня 2007 — 8 мая 2009 | |||
| Папярэднік: | Аляксандр Вондра | ||
| Пераемнік: | Ян Кагоўт | ||
| Нараджэнне: | 10 снежня 1937 (75 гадоў) Прага |
||
| Род: | Шварцэнбергі | ||
Карэл Шварцэнберг (Karel Schwarzenberg[1]), нарадзіўся 10 снежня 1937 года, князь Шварцэнберг, герцаг Крумлаўскі, ландграф Клетгаў, граф Зульц — чэшскі палітык, міністр замежных спраў Чэхіі у 2007-2009 і з 2010 года. Мае падвойнае грамадзянства - Чэхіі і Швейцарыі.
Біяграфія [правіць]
Кіраўнік княжацкага роду Шварцэнбергаў. Нарадзіўся ў Празе, пасля падзей 1948 года — у эміграцыі. Вучыўся ва універсітэтах Вены, Мюнхена і Граца. У 1984—1990 узначальваў Хельсінкскі праваабарончы камітэт, у 1990-1992 займаў пасаду кіраўніка справамі прэзідэнта Чэхаславакіі Вацлава Гавела. 9 студзеня 2007 атрымаў пасаду міністра замежных спраў Чэхіі ва ўрадзе Мірэка Тапаланэка. На гэтую пасаду Шварцэнберг быў рэкамендаваны Партыяй зялёных, якая ўваходзіла ў кіруючую кааліцыю. У перыяд старшынства Чэхіі ва ў Еўрасаюзе прадстаўляў Еўропу на міжнароднай арэне.
8 мая 2009 пакінуў свой пост у выніку адстаўкі прэм'ер-міністра Мірэка Тапаланэка і фарміравання новага ўрада Яна Фішэра. З 2009 года займае пасаду старшыні новай правацэнтрысцкай партыі ТАР 09 (Традыцыя. Адказнасць. Росквіт 09).
Па дадзеных на красавік 2010 года, ён з'яўляецца самым багатым палітыкам Чэхіі, што, па словах самога Шварцэнберга, робіць яго самым сумленным і непадкупным палітыкам у краіне, бо яму не патрэбныя хабары[2].
У новым кабінеце Пятра Нечаса з лета 2010 года займае пасаду міністра замежных спраў.
Бярэ ўдзел у першых усеагульных выбарах прэзідэнта Чэхіі ў 2013 годзе. З 23,40% галасоў трапіў у другі тур разам з Мілашам Земанам.
Зноскі
- ↑ Поўнае імя - Карл Іаган Непамука Ёзэф Норберт Фрыдрых Антоній Враціслаў Мена фон Шварцэнберг (Karl Johannes Nepomuk Josef Norbert Friedrich Antonius Wratislaw Mena von Schwarzenberg)
- ↑ Радио Прага: Князь Шварценберг является самым богатым политиком Чехии(руск.)
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Карэл Шварцэнберг- Карел Шварценберг // Онлайн-журнал «Обозреватель.cz» (руск.)
- Афіцыйная старонка(чэшск.)
- Блог(чэшск.)
| Гэта пачатак артыкула пра асобу з Чэхіі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
- Асобы
- Нарадзіліся 10 снежня
- Нарадзіліся ў 1937 годзе
- Нарадзіліся ў Празе
- Кавалеры Ордэна Пашаны за заслугі перад Аўстрыйскай рэспублікай
- Кавалеры Ордэна Залатога руна
- Кавалеры Ордэна «За заслугі перад ФРН»
- Адзначаныя ганаровай адзнакай Bene Merito
- Узнагароджаныя ордэнам Томаша Масарыка
- Род Шварцэнбергаў
- Члены партыі «ТОП 09»
- Міністры замежных спраў Чэхіі
- Постаці чэшскай палітыкі