Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Дамачава)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каталіцкі храм
Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі
51°44′55″ пн. ш. 23°35′59″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне
Канфесія Каталіцызм
Епархія Пінская дыяцэзія
Стан дзейнічае
Map

Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі — мураваны каталіцкі храм у г.п. Дамачава Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Касцёл, праект перабудовы з капліцы

Пабудаваны ў першай палавіне 19 ст. з цэглы, дабудаваны ў другой палавіне 20 ст.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Аўтэнтычны храм, помнік архітэктуры класіцызму. Вырашаны прамавугольным у плане аб’ёмам пад двухсхільным дахам, які над працяглай пяціграннай апсідай пераходзіць у вальмавы. Да фасада далучаны прамавугольны нартэкс пад двухсхільным пакрыццём, трохвугольны франтон якога рытмуецца з франтонам фасада, завершаным па вуглах чатырохграннымі шатровымі пінаклямі. Плоскасныя фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі, крапаваны вуглавымі і прасценачнымі пілястрамі, апяразаны прафіляваным карнізам на дэнтыкулах[1].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]


Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]