Касцёл Маці Божай Каралевы (Порплішча)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каталіцкі храм
Касцёл Маці Божай Каралевы
54°57′50″ пн. ш. 27°39′13″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне
Канфесія Каталіцызм
Епархія Віцебская дыяцэзія
Стан дзейнічае
Map

Касцёл Маці Божай Каралевы — драўляны каталіцкі храм у в. Порплішчы Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Драўляны касцёл быў пабудаваны перад вайной пад кіраўніцтвам кс. Рышарда Вербля, вікарыя з Параф’янава. Пасля пробашчам стаў кс. Пётр Барташэвіч.

Пасля вайны кс. Барташэвіч быў высланы ў Сібір, а касцёл быў перароблены пад школу і майстэрні.

Святыня была вернута католікам у 1990 г. Пасля рамонту, праведзенага пад кіраўніцтвам а. Пятра Ясевіча з Валкалаты, а пасля кс. Кірыла Клімовіча з Глыбокага, яе рэкансэкраваў кс. кардынал Казімір Свёнтэк.

На тэрыторыі парафіі ёсць каплічка ў вёсцы Барсукі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]