Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Кемелішкі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі
54°51′27″ пн. ш. 25°52′57″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Аграгарадок Кемелішкі
Канфесія Каталіцтва
Епархія Гродзенская дыяцэзія
Дэканат Астравецкі
Архітэктурны стыль барока
Заснавальнік Станіслаў Прушынскі
Дата пабудовы 1781 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 413В000047шыфр 413В000047
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі — каталіцкі храм у в. Кемелішкі Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Па адных дадзеных, касцёл пабудаваны ў 1900 годзе на месцы храма 1781 года[1]. Паводле іншых звестак, у 1900 годзе стары храм быў толькі перабудаваны[2].

Узведзены па фундацыі Станіслава Прушынскага, асвечаны ў 1799 годзе віленскім біскупам-суфраганам Давыдам Пільхоўскім. У 1886—1889 гадах пробашчам служыў вядомы рэлігійны дзеяч, гісторык рымска-каталіцкай царквы Ян Курчэўскі. У 1931 годзе пры касцёле існаваў кляштар місіянерак.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Касцёл у пачатку XX ст.
Касцёл з боку апсіды

Помнік архітэктуры барока, які ў выніку перабудовы 1900 года набыў рысы неаготыкі[2]. Таксама мае рысы мадэрну і неакласіцызму.

Крыжовы ў плане шасціслуповы храм зальнага тыпу з пяціграннай алтарнай апсідай, да якой з поўначы прымыкай сакрысція. Асноўны аб’ём і трансепт завершаныя двухсхільным дахам, пяцігранная алтарная апсіда — вальмавым. Галоўны фасад завершаны дзвюма двух’яруснымі вежамі (васьмярык на чацверыку), накрытымі спічастымі шатрамі (кожны мае чатыры дэкаратыўныя франтончыкі са шпілем). Галоўны ўваход вылучаны чатырохслуповым ганкам пад двухсхільным дахам. Франтоны тарцоў трансепту завершаныя невялікім чацверыковымі шатровымі вежачкамі. Сцены знадворку гарызантальна ашаляваныя. Вокны прамавугольныя з лучковымі завяршэннямі і рамбічныя (у трансептах). Побач з касцёлам — трох’ярусная чацверыковая званіца, завершаная шатровым дахам.

Аляксандр Лакотка адносіць будынак да панёманскага тыпу драўлянага сакральна-манументальнага дойлідства, прадстаўнікамі якога таксама з’яўляюцца касцёлы ў Дудах, Клюшчанах, Хоўхлаве[3].

Зноскі

  1. Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5. — С. 240
  2. а б Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5. — С. 177
  3. Лакотка, А. І. Драўлянае сакральна-манументальнае дойлідства Беларусі / А. І. Лакотка. — Мн.: Беларусь, 2003. 224 с.: іл. ISBN 985-010423-6 — С. 7

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]