Касцёл Святой Варвары, Віцебск

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Касцёл
Касцёл Святой Варвары
Касцёл Святой Варвары
Касцёл Святой Варвары
55°12′04.05″ пн. ш. 30°10′50.54″ у. д. / 55.201126° пн. ш. 30.180708° у. д. (G) (O) (Я)
Краіна Беларусь
Горад Віцебск
Канфесія Каталіцызм
Епархія Віцебская дыяцэзія 
Будаўніцтва 17831785 гады
Асноўныя
даты
1785пабудаваны

18841885перабудаваны
19901993адрэстаўраваны

Касцёл Святой Варвары — дзеючы рымска-каталіцкі касцёл у Віцебску, помнік архітэктуры XIX стагоддзя. Размешчаны ў Чыгуначным раёне па адрасе вуліца Ленінградская № 27.

Змест

[правіць] Гісторыя

Касцёл пабудаваны з цэглы ў 17831785 гадах, грунтоўна перабудаваны ў 18841885 гадах. Часткова зруйнаваны ў Вялікую Айчынную вайну. Адрэстаўраваны ў 19901993 гадах. Помнік архітэктуры барока і неараманскага стылю.

[правіць] Архітэктура

Трохнефавая, двухвежавая базiлiка з чырвонай цэглы. Галоўны фасад вылучаюць дзве двух'ярусныя вежы, першы ярус чатырохгранны, другi – шасцігранны. Памiж вежамi размешчаны трохвугольны франтон на шырыню цэнтральнага нефа. У аздобе храма шырока выкарыстана дэкаратыўная цэгла: карнiзныя паяскi, геаметрычны малюнак у завяршэннi ярусаў вежы i iнш. Інтэр'ер трохнефавы, нефы перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі з распалубкамі.

Тэрыторыя касцёла абмежавана: з паўднёва-заходняга боку – па агароджы тэрыторыі касцёла, з паўночна-заходняга боку – па агароджы тэрыторыі касцёла, з паўночна-ўсходняга боку – па агароджы тэрыторыі касцёла да паўночназаходняй сцяны двухпавярховага будынка. Ад вугла будынка – па паўднёва-заходняй сцяне будынка, з паўднёва-ўсходняга боку ад двухпавярховага будынка да капліцы, у створы з паўднёва-ўсходняй сцяной капліцы і далей па агароджы тэрыторыі касцёла.

[правіць] Літаратура

  • Витебск. Энциклопедический справочник Мн., 1988.
  • Памятная книжка Витебской губернии на 1865 год. — Санкт-Петербург: 1865
  • Свод памятников истории и культуры Белоруссии. — Мн.: БелСЭ им. Петруся Бровки, 1985. — 8000 экз. (на белор. языке)
  • Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 2000. — 216 с. — ISBN 985-11-0187-7

[правіць] Спасылкі

Шаблон:Віцебская дыяцэзія

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах