Квінт Эній

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Квінт ЭНІЙ (лац.: Quintus Ennius; каля 239 да н. э. — каля 169 да н.э.) — рымскі эпічны паэт.

Эній паходзіў з Калабрыі, нарадзіўся ў горадзе Рудыі, дзе ва ўжытку былі адначасова лацінская, грэцкая і оскская мовы; з гэтай прычыны, паводле пазнейшага сведчання Аўла Гелія, Эній казаў, што мае тры сэрцы. Эній ствараў творы розных жанраў, у тым ліку трагедыі, камедыі і шматтамовы эпічны Летапіс (Annales) Рыма, які стаў найбольш значным яго ўнёскам у развіццё рымскай паэзіі. Замест звычайнага ў такіх выпадках сатурнава верша, Эній ужыў для свайго эпаса (а таксама і для меншых дыдактычных твораў) запазычаны ад грэкаў гекзаметр, які стаў адгэтуль стандартнай формай лацінскай паэзіі для гэтых жанраў.

Творы Энія мелі значны ўплыў на пазнейшую рымскую літаратуру. Да нашага часу дайшлі толькі ўрыўкі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Remains of Old Latin, Volume I (Loeb Classical Library No. 294), 1935.