Кнут Віксель

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Юхан Густаў Кнут Віксель
шведск.: Johan Gustaf Knut Wicksell
Knut Wicksell.jpg
Дата нараджэння: 20 снежня 1851({{padleft:1851|4|0}}-{{padleft:12|2|0}}-{{padleft:20|2|0}})
Месца нараджэння: Стакгольм, Швецыя
Дата смерці: 3 мая 1926({{padleft:1926|4|0}}-{{padleft:5|2|0}}-{{padleft:3|2|0}}) (74 гады)
Месца смерці: Стоксунд (прыгарад Стакгольма), Швецыя
Грамадзянства: Швецыя
Род дзейнасці: эканаміст

Юхан Густаў Кнут Віксель (шведск.: Johan Gustaf Knut Wicksell, 20 снежня 1851, Стакгольм, Швецыя3 мая 1926) — шведскі эканаміст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Упсальскі ўніверсітэт у 1884 годзе.

Заснавальнік т.зв. шведскай школы ў палітэканоміі.

Займаўся праблемамі эканамічнай раўнавагі, грошай, крэдыту, а таксама нормы працэнта. Рух нормы працэнта звязваў з інвестыцыйным працэсам і ў гэтым пытанні лічыцца папярэднікам Дж. М. Кейнса.

Адзін з сваральнікаў тэорыі эканамічнай раўнавагі ў капіталізме, галоўнай умовай якой лічыў грашовы фактар — роўнасць паміж зберажэннямі і інвестыцыямі.

Паслядоўнік Т. Р. Мальтуса. Лічыў, што колькаснае павелічэнне чалавецтва перашкаджае ўздыму жыццёвага ўзроўню людзей, якія працуюць.

Прафесар універсітэта ў Лундзе ў 19001916 гадах.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0