Фрыдрых Аўгуст фон Хаек

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Фрыдрых Аўгуст фон Хаек
Friedrich August von Hayek
Friedrich August von Hayek 1981.jpg
Дата нараджэння:

8 мая 1899(1899-05-08)

Месца нараджэння:

Вена, Аўстра-Венгрыя

Дата смерці:

23 сакавіка 1992(1992-03-23) (92 гады)

Месца смерці:

Фрайбург, Германія

Краіна:

Сцяг ЗША ЗША

Навуковая сфера:

эканоміка і філасофія

Навуковы кіраўнік:

Людвіг фон Мізес

Вядомы як:

эканаміст і філосаф аўстрыйскай школы

Узнагароды і прэміі


Нобелеўская прэмія — 1974 Нобелеўская прэмія па эканоміцы (1974)
Прэзідэнцкі медаль Свабоды

Шаблон:Лібертарыянства

Фрыдрых Аўгуст фон Хаек (ням.: Friedrich August von Hayek; 8 мая 1899, горад Вена - 23 сакавіка 1992, Фрайбург) — аўстрыйскі эканаміст і філосаф, прадстаўнік новай аўстрыйскай школы, прыхільнік ліберальнай эканомікі і свабоднага рынку. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (1974).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Фрыдрых Аўгуст фон Хаек быў старэйшым сынам урача і прафесара батанікі Венскага ўніверсітэта Аўгуста фон Хаека і яго жонкі Феліцытас (дзявочае прозвішча Юрашак). Сям'я паходзіла з дваранскага роду ваеннага і з боку маці была фінансава забяспечана. Бацька маці, Франц фон Юрашак, быў прафесарам, а пазней прэзідэнтам Цэнтральнай статыстычнай камісіі.

У дзяцінстве Фрыдрых цікавіўся спачатку мінералогіяй, насякомымі і батанікай. Пазней з'явілася цікавасць да выкапнёвых жывёл і тэорыі эвалюцыі. Пасля вайсковай службы падчас Першай сусветнай вайны, дзе ён хварэў малярыяй, Фрыдрых Аўгуст фон Хаек паступае ў Венскі ўніверсітэт на курс правазнаўства, аднак наведвае і лекцыі па палітычнай эканоміі і псіхалогіі. Недастатковыя магчымасці прафесійнай работы ў галіне псіхалогіі прывялі Хаека да рашэння паглыбіць свае веды ў галіне эканомікі, у прыватнасці пад кіраўніцтвам прафесара Фрыдрыха фон Візера. Акрамя таго ён прымае актыўны ўдзел у прыватных семінарах Людвіга фон Мізеса, дзе лічыцца лепшым вучнем.

У 1921 годзе Хаеку прысвойваецца тытул доктара юрыдычных, а ў 1923 - доктара эканамічных навук. З 1927 года Хаек і Мізес ўзначальваюць Аўстрыйскі інстытут вывучэння эканамічных цыклаў. Хаек працягвае працу Мізеса ў вывучэнні вагання ўзроўню дзелавой актыўнасці. У 1931 годзе Хаека запрашаюць у Лонданскую школу эканомікі і палітычных навук, дзе ён у 1930-я і 1940-я гады лічыцца асноўным прадстаўніком Аўстрыйскай школы і апанентам Джона Кейнса.

У 1947 годзе фон Хаек запрашае навукоўцаў-лібералаў на сустрэчу пры Мон Пелерын ў Швейцарыі, якая заклала пачатак Таварыству «Мон Пелерын». У 1950 годзе фон Хаек стаў прафесарам ва ўніверсітэце Чыкага, а ў 1962 прафесарам універсітэта Фрайбурга і пасля членам савета дырэктараў Інстытута Вальтэра Ойкенса. У 1967 фон Хаек атрымлівае статус эмерыта, аднак працягвае выкладаць да 1969 года.

У 1974 годзе Фрыдрыху Аўгусту фон Хаеку (разам са шведам Гунар Мюрдалем) прысуджаецца Нобелеўская прэмія ў галіне эканомікі. Пасля прафесуры ва ўніверсітэце Зальцбурга Хаек вяртаецца ў Фрайбург, дзе ён пражывае да сваёй смерці ў 1992 годзе.

У 1991 годзе яму прысвойваецца Прэзідэнцкі Медаль Свабоды - вышэйшая ўзнагарода ЗША. Фрыдрых Аўгуст фон Хаек пахаваны ў Вене.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]