Рон Пол

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Рон Пол
Ron Paul
Ron Paul, official Congressional photo portrait, 2007.jpg
Член Палаты прадстаўнікоў ЗША ад штата Тэхас
 
Нараджэнне: 20 жніўня 1935({{padleft:1935|4|0}}-{{padleft:8|2|0}}-{{padleft:20|2|0}}) (79 гадоў)
Пітсбург, Пенсільванія
 
Сайт: U.S. House of Representatives Office of Ron Paul
2012 Presidential Campaign
 
Аўтограф: Аўтограф

Рональд Эрнэст «Рон» Пол (англ.: Ronald Ernest "Ron" Paul, 20 жніўня 1935) — амерыканскі палітык. Член палаты прадстаўнікоў ад штата Тэхас. Удзельнік руху "Чаяванне". Вядомы дзеяч лібертарыянскага руху. Удзельнічаў у прэзідэнцкіх выбарах у 1988 г. у якасці кандыдата ад Лібертарыянскай партыі. Перад выбарамі 2008 года да 12 чэрвеня з'яўляўся прэтэндэнтам на вылучэнне ў кандыдаты на пасаду прэзідэнта ЗША ад Рэспубліканскай партыі. 13 мая 2011 года афіцыйна абвясціў, што ён будзе змагацца за вылучэнне ў кандыдаты ад Рэспубліканскай партыі ЗША на выбарах Прэзідэнта ЗША ў 2012 годзе. Па стану прадвыбарнай гонкі ў ЗША на 11 снежня 2012 г. пасля правядзення двух праймерыз, што ладзіліся Рэспубліканскай партыяй, займае другое месца сярод патэнцыйных кандыдатаў на пасаду прэзідэнта ЗША ад гэтай партыі. Першае месца сярод сяброў Рэспубліканскай партыі па вынікам праймерыз займае вядомы палітык кансерватыўнага накірунка, буйны бізнесмен і мармонскі святар Міт Ромні.

Рон Пол з'яўляецца аўтарам вядомай у ЗША працы "Маніфест: Рэвалюцыя", у якой прапаноўвае праграму буйнамаштабных рэформ у Злучаных Штатах у духе неакансерватызму і лібертарыянства. Рон Пол - актыўны інтэрнэт-карыстальнік, яго групы па грамадскай падтрымцы і збору сродкаў у інтэрнэце адны з самых вялікіх сярод кандыдатаў у прэзідэнты ЗША і наогул амерыканскіх палітыкаў.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]