Джон Мейнард Кейнс
| Джон Мейнард Кейнс John Maynard Keynes |
|
| Дата нараджэння: | 5 чэрвеня 1883 |
|---|---|
| Дата смерці: | 21 красавіка 1946 |
Джон Ме́йнард Кейнс (англ.: John Maynard Keynes; 5 чэрвеня 1883, Кембрыдж — 21 красавіка 1946, Сусекс) — барон, англійскі эканаміст, журналіст, інвестар, заснавальнік кейнсіянскага напрамку ў эканамічнай тэорыі.
У навуцы [правіць]
Яго найбольш вядомая праца: «Агульная тэорыя занятасці, адсотку і грошай» (The General Theory of Employment, Interest and Money), якая прапануе дзяржаўную палітыку ў галіне эканомікі, накіраваную на падтрымку поўнай занятасці і павелічэнне дзяржаўных выдаткаў як сродак ад эканамічнага заняпаду.
Асабістае жыццё [правіць]
Кейнс нарадзіўся ў сям'і, якая належала да сярэдняга класа. Асяроддзе, у якім нарадзіўся і вырас Джон Мейнард, было надзвычай акадэмічным. Ягоны бацька Джон Нэвіль Кейнс быў эканамістам, настаўнікам эканомікі і логікі, доўгі час з'яўляўся акадэмічным адміністратарам Каралеўскага каледжу Кембрыджскага ўніверсітэта. Маці Кейнса, Флоранс Ада Браўн (Florence Ada Brown), адна з першых жанчын з дыпломам Кембрыджу, была паспяховай пісьменніцай і грамадскай дзеячкай. Дарэчы, Джон Нэвіль быў настаўнікам сваёй будучай жонкі. Ягоны малодшы брат, Джэфры Кейнс (Geofferey Keyne}) быў хірургам, а малодшая сястра Маргарэт была ў шлюбе з Арчыбальдам Хілам, псіхолагам, лаўрэатам Нобелеўскай прэміі.
| Гэта пачатак артыкула. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
