Колер кахання

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Колер каханняM:
Постар фільма
Рэжысёр
Працягласць 19 хв.
Краіна
Мова беларуская
Год 2005
IMDb ID 6600960

«Ко́лер каха́ння» (руск.: Цвет любви) — беларускі кароткаметражны мастацкі фільм, зняты у 2005 годзе на Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» пры ўдзеле Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, а таксама Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў і Усерасійскага дзяржаўнага інстытута кінематаграфіі імя С. А. Герасімава. З’яўляецца дыпломнай працай рэжысёра Аляксандра Канановіча пры ўдзеле Дзмітрыя Лася (майстэрня народнага артыста Рэспублікі Беларусь Міхаіла Пташука), а таксама дыпломнай працай аператара Аляксея Арсенцьева (майстэрня Л. І. Калашнікава, А. Г. Рыбіна, В. А. Дабравіцкага).[1]

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Канец XIX стагоддзя. З Пецярбурга ў Мінск едзе Леанард — малады, горача закаханы герой, каб ажаніцца на беларускай дзяўчыне. І нявеста яго любіць, і бацькі іх дабраслаўляюць, і вось ужо павінна адбыцца вяселле… Бацька нявесты, багаты беларускі шляхціц, пакідае за дачкой багаты пасаг. І нічога не прадвесціць непрыемнасцяў, але нечакана Леанард трапляе ў недарэчную сітуацыю, выхад з якой знайсці немагчыма. Усе планы бурацца, вяселле адмяняецца, а малады жаніх становіцца аб’ектам для кпінаў і ворагам сям’і нявесты.

У ролях[правіць | правіць зыходнік]

Акцёр Роля
Пётр Юрчанкоў мл. Леанард Леанард
Юлія Кадушкевіч нявеста
Аляксандр Бяспалы цесць
Таццяна Жданава цешча-персіянка
Аляксандр Парфеновіч Мартын Мартын
Алеся Пухавая фарбоўшчыца
Ігар Кашэўскі раганосец
Алег Корчыкаў лазеншчык
Маргарыта Громава знахарка
Маша Возба, Даша Бранкевіч, Каця Сямёнава, Оля Лупач дачкі-п’яўкі
Ліка Пташук кветачніца
Міша Якуцін негрыцёнак
Яна Буйко, Ірына Патушка, Віталь Краўчанка, Сяргей Бароўскі служкі

Здымачная група[правіць | правіць зыходнік]

  • рэжысёр-пастаноўшчык — Аляксандр Канановіч (пры ўдзеле Дзмітрыя Лося)
  • аператар — Аляксей Арсенцьеў
  • аўтар сцэнарыя — Аляксандр Канановіч (па матывах аднайменнага кінасцэнарыя Аляксея Дударава, Міхаіла Пташука)
  • мастакі па касцюмах — сёстры Парфяновіч
  • мастак-грымёр — Аляксандр Журба
  • падбор акцёраў — Валянціна Бялько
  • мантаж — Ліля Бурдукова
  • кінарэжысёр — Яўген Сяцько
  • рэжысёр масоўкі — Людміла Дуброўская
  • асістэнты: рэжысёра — Анна Цімошчанка, Антон Ганчар; аператара — Алег Аляксееў; гукарэжысёр — Яўген Рагозін; гукааператар — Аляксандр Голуб
  • мастак-дэкаратар — Валер Юркевіч
  • асістэнт грымёра — Галіна Саўніна
  • рэквізіт — Анна Афансьева
  • кампутарная графіка — Павал Аўраменка
  • рэдактар — Кацярына Панамарова
  • адміністратар — Фёдар Кавалёў
  • намеснік дырэктара — Людміла Дружына
  • дырэктар карціны — Таццяна Афанасьева
  • музыка — гурт «Крамбамбуля»: Лявон Вольскі, Сяргей Канановіч, Аляксандр Быкаў, Аляксандр Хаўкін, Андрэй Лукашэвіч (кантрабас)

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Гран-пры XII кінафестываля «Святая Анна», горад Масква, 2005 год.
  • Прыз глядацкіх сімпатый, дыплом за найлепшую ўвасаблёную задуму – XXV міжнародны кінафестываль ВГИК. Горад Москва, 2005 год.
  • Прыз імя народнага артыста РБ кінарэжысёра М. Н. Пташука «За найлепшую студэнцкую працу – VI Нацыянальны кінафестываль «Хрустальный Аист», горад Брест, 2005 год.
  • Найлепшы Short лістапада – незалежны фестываль кароткаметражнага кіно «SHORTЫ», горад Санкт-Пецярбург, 2005 год.
  • Удзельнік фестываляў «КИНОШОК» горад Анапа, «ЗОЛОТОЙ ВИТЯЗЬ» горад Чалябінск.
  • Найлепшая аператарская праца II-га міжнароднага студэнцкага фестываля экранных мастацтваў (Чалябінск, 2007).

Зноскі

  1. Колер кахання. Мова нанова (17 чэрвеня 2015). Праверана 1 жніўня 2019.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]