Крас
Крас (славенск.: Kras), Карст (ням.: Karst) — вапняковае плато на паўночным захадзе Балканскага паўвострава, размяшчаецца ў паўночна-заходняй частцы Дынарскага нагор'я на поўнач ад паўвострава Істрыя, на поўдзень ад даліны ракі Віпава і на захад ад пагоркаў Бркіні. Плато знаходзіцца на тэрыторыі Славеніі і ўсходняй канечнасці Італіі (часам яго таксама адносяць да Харватыі і Босніі і Герцагавіны). Самы высокі пункт - гара Трстсль (643 м).
Плато складзена карбанатнымі пародамі, якія лёгка раствараюцца вадой, таму паўсюдна развітыя карставыя з'явы: кары, варонкі, катлавіны, знікаючыя ракі, пячоры (у т.л. Пастойнска-Яма), польі і інш. На плато размешчаны пласкадонныя басейны (напрыклад, возера Цэркніца), плошча якіх вар'іруюцца ад 10 да 600 км².
Нямецкая назва плато стала агульнай назвай з'явы карсту.
Літаратура [правіць]
- БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.100-101
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Крас- Ivan Gams Gemorphogenetics of the Classical Karst - Kras. — Acta Carsologica, 1998. — Т. 27. — № 2. — С. 181-198.
- Tourist information portal Karst