Крушыняны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Крушыняны
польск.: Kruszyniany
Краіна
Ваяводства
Павет
Гміна
Каардынаты
Насельніцтва
  • 74 чал. (31 сакавіка 2021)[1]
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
16-100
Крушыняны на карце Польшчы ±
Крушыняны (Польшча)
Крушыняны
Крушыняны (Падляскае ваяводства)
Крушыняны

Крушыня́ны (польск.: Kruszyniany) — вёска ў Сакульскім павеце Падляскага ваяводства Польшчы. Вёска ўваходзіць у склад гміны Крынкі. Адна з дзвюх татарскіх вёсак у Сакульскім павеце, іншая — Багонікі. Знаходзіцца за 3 км на захад ад беларускай граніцы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Кароль Ян ІІІ Сабескі аддаў татарам вёскі Крушыняны і Багонікі ў залік доўгу перад імі за ўдзел у вайне з туркамі, паводле ж легенды — за выратаванне ў 1683 годзе каралеўскага жыцця ў бітве пад Парканамі[ru][2].

У 19401945 гадах цэнтр Крушынянскага сельсавета Крынкаўскага раёна Беластоцкай вобласці БССР, з 20 верасня 1944 года — Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці. 16 жніўня 1945 года перададзены ў склад Польскай Народнай Рэспублікі[3].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

На сённяшні дзень у вёсцы пражывае каля 160 чалавек. Размаўляюць на польска-беларускай змяшанай гаворцы.

У 1980 годзе ў вёсцы пражывалі 289 чалавекі, з іх 33 — мусульмане, астатнія ж каталікі і праваслаўныя.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Крушынянская мячэць (18 ст.) — адна з найстарэйшых мячэцяў у Польшчы, рэгістрацыйны нумар: A-62, 03/11/1960 год.
  • Татарскія могілкі (17 ст.) рэгістрацыйны нумар: A-63, 31.12.1986 год[4].
  • Праваслаўная царква Святой Ганны

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/062013711045-0032649?var-id=1639616&format=jsonapi Праверана 7 кастрычніка 2022.
  2. Эўрапейскія беларусы. Джанэта Багдановіч, якая адрадзіла татарскую вёску і частавала брытанскага прынца
  3. Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  4. Narodowy Instytut Dziedzictwa: Rejestr zabytkow nieruchomych — wojewodztwo podlaskie.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]