Ксенія Сітнік

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Ксенія Сітнік (2008)

Ксенія Міхайлаўна Сітнік (н. 15 мая 1995 г., Мазыр, Беларусь) — беларуская спявачка, лаўрэат дзіцячага конкурсу песні «Еўрабачанне» 2005 года, што праходзіў у бельгійскім горадзе Хасельт[1].

Змест

[правіць] Біяграфія

У 1998 годзе Ксенія паступіла ў ДУ №34 г. Мазыра. У 2000 годзе яна перамагла на конкурсе «Міс Верасок». У 2001 годзе пачала займацца ў студыі эстраднага спеву «ЮМЭС», кіраўніцаю якой была яе маці Святлана Стацэнка[1].

Ксенія Сітнік удзельнічала ў многіх конкурсах і ўсюды займала прызавыя месцы. У 2004 годзе на Міжнародным фестывалі дзіцячага мастацтва «Залатая пчолка» (Клімавічы) Ксенія стала ўладальнікам дыплому першай ступені. У 2005 годзе яна стала пераможцаю ў гарадской алімпіядзе па рускай мове. У ліпені таго ж года Ксенія перамагла ў дзіцячым конкурсе ў рамках фестывалю Славянскі базар у Віцебску[2], што прынесла ёй знакамітасць у Беларусі. Пасля гэтага Ксенія стала знаёма таксама ў Расіі, Польшчы і Германіі, дзякуючы ўдзелу на шматлікіх конкурсах і фестывалях.

У лістападзе 2005 года Ксенія Сітнік пераможна прадставіла Беларусь на дзіцячым Еўрабачанні з песняю «Мы вместе».

Бацька Ксеніі, Міхаіл Сітнік — бізнэсмэн.[3]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Ігар Карней. Чаму Ксенія Сітнік сьпявала не па-беларуску?// Радыё "Свабода". 28 лістапада 2005
  2. (руск.) XVIII Международный фестиваль искусств «Славянский базар в Витебске» Участники: Ксения Ситник
  3. (руск.) Умница Ксения Ситник

[правіць] Амплуа

У снежні 2005 года Ксенія Сітнік сыграла галоўную ролю ў навагоднім мюзікле «Зорная ноч-2006». У маі 2006 года з'явіўся першы кліп спявачкі на песню «Маленький кораблик».

[правіць] Крыніцы

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах