Леслі Уайт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Уайт, Ле́слі А́лвін (19 студзеня 190031 сакавіка 1975) — амерыканскі культурантраполаг. Упершыню ў замежнай гуманітарнай навуцы прымяніў тэрмін культуралогія ў кнізе “Навука аб культуры” (1949). Лічыў, што культуралогія вывучае не ўзаемадзеянне індывідаў (як сацыялогія), а элементы культуры (напрыклад, міфалогію, мастацтва, філасофію). Сцвярджаў, што менавіта культура стварыла ў людзей ілюзію ўсемагутнасці, усёведання, давала людзям пачуццё ўпэўненасці ў сваіх сілах, пераконвала ў існаванні сэнсу жыцця, надзяляла іх духоўнымі сіламі для падтрымання жыццядзейнасці. Гэтым мэтам спрыялі такія віды культуры як міфалогія, рытуал, магія, касмалагічныя сістэмы і інш.