Лакно (возера)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лакно
Морфаметрыя
Даўжыня 1,8 км
Шырыня 0,4 км
Плошча 0,45 км²
Аб’ём 0,0012 км³
Даўжыня берагавой лініі 4,2 км
Найбольшая глыбіня 5,8 м
Басейн
Выцякаюць ручай Лакніца
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Гродзенская вобласць
Лакно (Беларусь)
Лакно
Лакно
Лакно (Гродзенская вобласць)
Лакно
Лакно
Map

Лакновозера ў Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі, у басейне ракі Бярвенка, за 20 км у напрамку на ўсход ад горада Гродна, каля вёскі Лакно.

Плошча паверхні возера 0,45 км². Даўжыня 1,8 км, найбольшая шырыня 0,34 км, даўжыня берагавой лініі 4,2 км. Найбольшая глыбіня 5,8[1] м. Аб'ём вады 1,2[1] млн м³.

Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Берагі нізкія, у паўднёвай частцы забалочаныя. Мелкаводдзе вузкае і пясчанае[1]. Глыбей дно возера амаль цалкам высцілае сапрапель. На возеры востраў плошчай 0,3 га. У паўночна-ўсходняй частцы возера Лакно злучаецца ручаём з возерам Можнева. На поўдні выцякае ручай Лакніца ў раку Бярвенка. У паўднёва-ўсходняй частцы ў возера ўпадае невялікі ручай[1].

У возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, плотка, акунь, лінь і іншыя віды рыб[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]