Леон Панета
| Леон Эдвард Панетта Leon Edward Panetta |
||||
|
||||
|---|---|---|---|---|
| з 1 ліпеня 2011 | ||||
| Прэзідэнт: | Барак Абама | |||
| Папярэднік: | Роберт Гейтс | |||
|
||||
| 13 лютага 2009 — 30 чэрвеня 2011 | ||||
| Прэзідэнт: | Барак Абама | |||
| Папярэднік: | Майкл Хайдэн | |||
| Пераемнік: | Дэвід Петрэус | |||
| Партыя: | Дэмакратычная партыя | |||
| Веравызнанне: | Рымска-каталіцкая царква | |||
| Нараджэнне: | 28 чэрвеня 1938 (74 года) Мантэрэй, Каліфорнія, ЗША |
|||
| Ваенная служба | ||||
| Гады службы: | 1963—1965 | |||
| Прыналежнасць: | ||||
| Званне: | Першы лейтэнант | |||
Леон Эдвард Панета (анг. Leon Edward Panetta; нар.28 чэрвеня 1938, Мантэрэй, ЗША) — амерыканскі палітык, юрыст, прафесар, міністр абароны ЗША з 1 ліпеня 2011 года, дырэктар ЦРУ з 13 лютага 2009 года па 30 чэрвеня 2011 года. Былы кіраўнік адміністрацыі Белага Дома пры прэзідэнце Клінтане. Узначальваў уласны Інстытут грамадскай палітыкі Леона і Сільвіі Панета. У 1976-1993 гадах быў членам Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША. У 1970-1971 гадах працаваў памочнікам мэра Нью-Ёрка, а ў 1969-1970 гадах быў кіраўніком упраўлення па абароне грамадзянскіх правоў пры міністэрстве аховы здароўя, асветы і сацыяльнага забеспячэння ЗША.
28 красавіка 2011 года прэзідэнт Абама абвясціў аб вылучэнні кандыдатуры Панеты на пасаду міністра абароны ЗША, бо міністр абароны Роберт Гейтс сыходзіць у адстаўку. Дэвід Петрэус зойме пасаду дырэктара Цэнтральнага разведвальнага ўпраўлення, у выпадку зацвярджэння. У якасці дырэктара ЦРУ Панета кіраваў аперацыяй, якая прывяла да смерці Усамы бін Ладэна.
21 чэрвеня 2011 Сенат ЗША аднагалосна зацвердзіў Панету ў якасці наступнага міністра абароны ЗША, і ён прыступіў да абавязкаў пасля таго, як Роберт Гейтс пакінуў гэты пост 30 чэрвеня.
Спасылкі [правіць]
- Biography of the Central Intelligence Agency
- Biography of Panetta, Hartnell University
- Conversations with History — Interview with Leon Panetta, UC Berkeley Institute of International Studies
- Panetta Institute
| Гэта пачатак артыкула пра палітычнага дзеяча ЗША. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Дырэктары Цэнтральнай разведкі і ЦРУ | ||
|---|---|---|
| Дырэктары Цэнтральнай разведкі |
С.Соерс · Х. С. Вандэнберг · Р. Г. Хіленкотэр · У. Б. Сміт · А. У. Далес · Д. А. Мак-Коўн · У. Рэйбарн · Р. Хелмс · Д. Шлезінгер · У. Колбі · Д. Буш-старэйшы · С. Цёрнер · У. Кейсі · У. Уэбстэр · Р. Гейтс · Р. Вулсі · Д. Дэйч · Д. Тэнет |
|
| Дырэктары ЦРУ з 20041 |
П. Гос · М. Хайдэн · Л. Панета · Д. Петрэус |
|
| Заўвагі: 1Да красавіка 2005 Дырэктар Цэнтральнай разведкі дэ-факта таксама займаў пост Дырэктары ЦВУ, у красавіку 2005 паўнамоцтвы Дырэктары Цэнтральнай разведкі былі падзелены паміж дырэктарам ЦРУ і Дырэктарам Нацыянальнай разведкі | ||