Джордж Маршал

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Джордж Маршал

Джордж Кэтлет Маршал-малодшы (анг. George Catlett Marshall, Jr., 31 снежня 1880 — 16 кастрычніка 1959, Вашынгтон) — дзяржаўны і ваенны дзеяч ЗША, генерал арміі (18 снежня 1944), ініцыятар плана Маршала, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (1953). Займаў пасады начальніка Генштаба, дзяржаўнага сакратара і міністра абароны.

Біяграфія [правіць]

  • 1901 г. — скончыў ваенны корпус.
  • 1916 г. — чын капітана.
  • 1917 г. — Узначальвае аператыўны аддзел амерыканскай арміі ў Францыі.
  • 1936 г. — Прысвоена званне брыгаднага генерала.
  • 1938 г. — Начальнік штаба арміі ЗША.
  • 1939 г.-1940 год — Удзельнічае ва ўмацаванні і ўзмацненні амерыканскай арміі.
  • 1942 г. — Кіруе войскам і флотам, распрацоўвае план адкрыцця «Другога фронту».
  • 1942 г.-1944 — Кіруе практычна ўсімі аперацыямі амерыканскай арміі.
  • 1944 — Генерал арміі, настойвае на адкрыцці «Другога фронту».
  • 1945 год — Сыходзіць у адстаўку і неўзабаве вяртаецца, робііцца прадстаўніком прэзідэнта ў Кітаі.
  • 1947 г. — Вяртаецца ў ЗША, становіцца дзяржсакратаром, распрацоўвае «План Маршала».
  • 1949 г. — Стварае НАТА, сыходзіць у адстаўку.
  • 1950 г. — Вяртаецца на службу, робіцца сакратаром па абароне.
  • 1951 г. — Канчаткова адыходзіць ад спраў.