Лестэр
| ||||||||||||||||||||||||
Лестэр (англ.: Leicester) — горад і ўнітарная адзінка ў Вялікабрытаніі, адміністрацыйны цэнтр графства Лестэршыр. Насельніцтва 285 тыс. чалавек (2004).
Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Унітарная адзінка Лестэр займае плошчу 73 км² і мяжуе па ўсіх баках свету з неметрапольным графствам Лестэршыр.
Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]
У Лестэры знаходзіцца штаб-кватэра буйной кампаніі BSS Group, якая займаецца будаўнічымі матэрыяламі. Акцыі кампаніі ўваходзяць у базу разліку індэксу FTSE 250.
Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]
У горадзе знаходзяцца 2 універсітэты. Універсітэт Лестэра, які ўваходзіць у топ-15 універсітэтаў Вялікабрытаніі з 2009-га года паводле рэйтынгаў Times Good University Guide і Guardian University Guide і Універсітэт Дэманфорт.
Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары[правіць | правіць зыходнік]
- Джон Джарвіс
- Стывен Крыстафер Роўэл (нар. 1964) — брытанскі гісторык, які даследуе гісторыю Вялікага Княства Літоўскага.