Лоранд Этвеш
Лоранд (Роланд) фон ЭТВЕШ (венг. Loránd Eötvös; 27 ліпеня 1848, Будапешт — 8 красавіка 1919) — венгерскі фізік.
Змест |
Біяграфічныя звесткі [правіць]
Вучыўся ў Будапешцкім і Гейдэльбергскім універсітэтах. 3 1871 у Будапешцкім універсітэце (з 1872 прафесар). Член Венгерскай АН (1883) і яе прэзідэнт (1899 — 1905). Заснавальнік і першы прэзідэнт (з 1891) Венгерскага матэматычнага і фізічнага таварыства.
Навуковая дзейнасць [правіць]
Навуковыя працы па тэорыі капілярнасці, гравітацыі і геафізіды. Устанавіў залежнасць малекулярнай паверхневай энергіі ад тэмпературы (1886; закон Этвеша). Вынайшаў гравітацыйны варыёметр, эксперыментальна ўстанавіў роўнасць гравітацыйнай і інертнай мас (1890 — 1906). Вывучаў размеркаванне мас у горных хрыбтах.
Ушанаванне памяці [правіць]
Яго імем названы Будапешцкі ўніверсітэт і пазасістэмная адзінка градыента сілы цяжару — этвеш.
Літаратура [правіць]
- Этвеш // БЭ ў 18 т. Т. 18. Кн. І. Мн., 2004.
