Роберт Вільгельм Бунзен

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Роберт Вільгельм Бунзен
ням.: Robert Wilhelm Bunsen
Robert Bunsen.jpg
Роберт Вільгельм Бунзен
Дата нараджэння:

31 сакавіка 1811({{padleft:1811|4|0}}-{{padleft:3|2|0}}-{{padleft:31|2|0}})

Месца нараджэння:

Гётынген

Дата смерці:

16 жніўня 1899({{padleft:1899|4|0}}-{{padleft:8|2|0}}-{{padleft:16|2|0}}) (88 гады)

Месца смерці:

Гейдэльберг

Краіна:

Flag of Germany.svg Германія
Польшча

Навуковая сфера:

хімія

Вядомыя вучні:

Вальтэр Гемпель

Роберт Вільгельм Бунзен на ВікіСховішчы

Роберт Вільгельм Эбергард Бунзен (па-нямецку: Robert Wilhelm Eberhard Bunsen; 30 сакавіка 1811гл. ніжэй16 жніўня 1899) — нямецкі хімік. Стаў першаадкрывальнікам спектру выпраменьвання нацепленых элементаў, таксама адкрыў хімічныя элементы цэзій1890) і рубідый (у 1861) разам з Густавам Кірхгофам. Бунзен распрацаваў метады для газавага аналізу. Стаў піянерам фотахіміі. Разам з лабараторным асістэнтам Петэрам Дэсага стварыў гарэлку Бунзена. У гонар Бунзена і Кірхгофа названая прэстыжная прэмія ў галіне аналітычнай спектраскапіі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Маладосць і адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

Бунзэн нарадзіўся ў Гётынгене (цяпер — Ніжняя Саксонія, Германія) чацвёртым сынам прафесара літаратуры Крысціяна Бунзена (1770—1837)[1]. Крыніцы разыходзяцца ў дакладнай даце нараджэння Бунзена. Яго метрычная кніга і два запоўненых ім рэзюмэ падаюць 30 сакавіка 1811 года ў якасці сапраўднай даты нараджэння[2][3]; тым не менш, шмат пазнейшых крыніц даюць дату нараджэння 31 сакавіка[1][4][5][6][7][8][9]. Яго біёграф Георг Локерман сцвярджаў, што сам Бунзен у апошнія гады адзначаў сваё нараджэнне 31 сакавіка, што падалося яму даволі дзіўным, бо ён заўжды лічыў 30 сакавіка сапраўднай датай нараджэння[10].

Пасля заканчэння гольцмюндэнскай школы, Бунзен у 1828 годзе быў залічаны ў Гётынгенскі ўніверсітэт, дзе вывучаў хімію ў Фрыдрыха Штамаера, мінералогію ў Ёгана Фрыдрыха Людвіга Гаўсмана і матэматыку ў Карла Фрыдрыха Гаўса[1]. Пасля атрымання звання доктара філасофіі ў 1831 г., цягам 18321833 гг. Бунзен падарожнічаў па Германіі, Францыі і Аўстрыі, дзе ўпершыню сустрэўся са шматлікімі тагачаснымі навукоўцамі[1].

Акадэмічная кар'ера[правіць | правіць зыходнік]

У 1833 г. Бунзен стаў выкладчыкам Гётынгенскага ўніверсітэта і распачаў эксперыментальныя даследванні. На сённяшні дзень, яго вынаходніцтва спосабу выкарыстання гідрата аксіда жалеза ў якасці прэцыпітату з'яўляецца самым эфектыўным проціяддзем для атручаных аршэннікам. У 1836 г. Бунзен змяніў Фрыдрыха Вёлера на месцы загадчыка кафедры хіміі ў Касельскім політэхнічным інстытуце, дзе прабыў да 1838 г., пакуль не быў запрошаны ў якасці экстраардынарнага прафесара хіміі ў Марбургскі ўніверсітэт, дзе ў 1841 г. быў абраны дырэктарам хімічнага інстытута. Навуковая дзейнасць Бунзена атрымала хуткі і шырокі розгалас, часткова дзякуючы какадылу, які з'яўляецца надзвычай таксічным і падвяргаецца спантаннаму ўзгаранню ў сухім паветры, што робіць працу з ім вельмі цяжкай. Атручэнне аршэннікам амаль каштавала Бунзену жыцця, а выбух какадылу адняў зрок у яго правым воку. У 1841 г. Бунзен вынайшаў батарэю, якая выкарыстоўвае карбонавы электрод замест дарагога платынавага. Такая батарэя атрымала назву «бунзенаўскай».

Густаў Кірхгоф (леваруч) і Роберт Бунзен (праваруч)

У 1851 г. Бунзен перасяліўся ў Брэслаў па запрашэнні ўніверсітэта і распачаў там будаванне хімічнай лабараторыі, аднак неўзабаве (у 1852 годзе) Бунзен змяніў Леапольда Гмеліна на месцы загадчыка кафедры хіміі ў Гейдэльбергскім універсітэце. Там ён выкарыстоўваў электраліты для вырабу такіх чыстых металаў, як хром, магній, алюміній, марганец, натрый, бар, кальцый і літый. Працяглае супрацоўніцтва з Генры Энфілдам Роска пачалося ў 1852 г., падчас якога яны вывучалі фотахімічнае ўтварэнне хлоравадароду. Бунзен перапыніў сваю працу з Роска ў 1859 г. і далучыўся да Густава Кірхгофа, каб даследваць спектры нагрэтых элементаў. У 1855 г., Бунзен і яго лабарант Петэр Дэсага, удасканалілі мадэль газавай гарэлкі. Навейшая мадэль Бунзена і Дэсага, якая ўтварае вельмі гарачае і чыстае полымя, на сённяшні дзень завецца «гарэлкай Бунзена»[11][12].

Таксама мелі месца ранейшыя даследванні характарыстыкі колеру нагрэтых элементаў, але нічога сістэмна аформленага. Улетку 1859 г., Кірхгоф паведаміў Бунзену, што ён плануе стварыць прызматычны спектр гэтых колераў. Ужо ў сёлеташнім кастрычніку навукоўцы вынайшлі адпаведную прыладу, прататып спектраскопу, выкарыстанне якога дазволіла ім вызначыць спектральныя характарыстыкі натрыю, літыю і калію. Пасля некаторых працаёмкіх ачыстак Бунзен даказаў, што найчысцейшыя ўзоры, што даюць унікальныя спектры. У межах гэтага даследвання Бунзен зафіксаваў дагэтуль невядомыя блакітныя лініі спектру ва ўзорах мінеральнай вады з Дзюркгейма. Ён выказаў здагадку, што гэтыя лініі сведчаць пра наяўнасць нейкага нявынайдзенага элементу. Пасля руплівай дэстыляцыі 40 тон такой вады, увесну 1860 г. ён быў здольны аддзяліць 17 грам новага хімічнага элементу. Ён назваў гэты элемент цэзіем (па-лацінску: caesium), лацінскім словам, што абазначае «глыбока блакітны».

Апошнія гады[правіць | правіць зыходнік]

Калі Бунзен выйшаў на пенсію ў 78 гадоў, ён самастойна заняўся даследваннямі ў сферах геалогіі і мінералогіі. Цікавасць да гэтых галінаў навукі пераследвала яго цягам усёй кар'еры. Ён памёр у Гейдэльбергу ў 88 гадоў.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 Professor Robert W. Bunsen // Society, American Chemical The Journal of the American Chemical Society. — American Chemical Society, 1900. — № 23. — С. 89 – 107.)
  2. Martin Quack Wann wurde Robert Wilhelm Bunsen geboren? // Bunsen-Magazin. — Deutsche Bunsen-Gesellschaft für Physikalische Chemie, 2011. — № 2. — С. 56-57.
  3. Robert Wilhelm Bunsens Korrespondenz, edited by Christine Stock, Wissenschaftliche Verlagsgesellschaft Stuttgart, 2007. ISBN 3804723209
  4. Шаблон:Брытаніка
  5. "Robert Bunsen's 200th Anniversary", Royal Society of Chemistry
  6. "Bunsen without his burner", Colin A Russell, Phys. Educ. 34(5) September 1999
  7. "Bunsen, Robert Wilhelm Eberhard", Complete Dictionary of Scientific Biography. 2008. Retrieved 31 March 2011 from Encyclopedia.com
  8. "The Centenary of Bunsen's Birth", Letter to the Editor, Nature, pgs. 86, 79-79
  9. Humanizing Science and Mathematics by commemorating March Anniversaries // School Science and Mathematics. — School Science and Mathematics Association, 1943. — В. 3. — № 43. — С. 234 – 250.
  10. Georg Lockemann: Robert Wilhelm Bunsen. Lebensbild eines deutschen Naturforschers, Wissenschaftliche Verlagsgesellschaft Stuttgart, 1949, p. 18.
  11. William B. Jensen The Origin of the Bunsen Burner // Journal of Chemical Education. — 2005. — В. 4. — № 82.
  12. "Chemical Manipulation, Being Instructions to Students in Chemistry", Internet Archive Michael Faraday, 1827

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]