Горад Будапешт
Горад
|
||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|
||||||||||||||||||||||||||||||||
Будапе́шт (венг.: Budapest [ˈbudɒpɛʃt]) — сталіца Венгрыі і самы буйны горад краіны. Па колькасці насельніцтва, якая складала на сакавік 2007 года 1,7 млн жыхароў, Будапешт займае ў Еўрапейскім саюзе дзявятае месца. Горад утварыўся ў 1873 годзе ў выніку зліцця некалькіх венгерскіх гарадоў: Пешта, размешчанага на ўсходнім боку ракі Дунай, Буды і Обуды, займальных заходні бераг Дуная.
Змест |
[правіць] Геаграфія
[правіць] Геаграфічнае становішча
Будапешт размешчаны ў нізінным Карпацкім басейне, абмежаваным Карпатамі, Альпамі і паўднёваславянскімі горнымі хрыбтамі. Дунай дзеліць горад на дзве часткі: пагорыстую і зялёную Буду і раўнінны Пешт. Вышэйшы пункт Будапешта — гара Янаша вышынёй 527 м, якая адносіцца да Будайскіх гор. З геатэктанічнага пункту гледжання Будапешт знаходзіцца на месцы разлома, чым тлумачыцца наяўнасць шматлікіх тэрмальных крыніц, якія прынеслі гораду славу курорта.
[правіць] Астравы
У межах Будапешта на Дунаі размешчана сем астравоў: Хаядзьяры сігет, Маргіт і Чэпель (частка раёна XXI), Палатаі (насамрэч — паўвостраў), Непсігет, Хараш-сігет і Мольнар-сігет з'яўляюцца часткай раёнаў III і XIII.
[правіць] Востраў Маргіт
Востраў Маргарыты названы ў гонар дачкі караля Белы IV — Маргарыты (па-венгерску — Маргіт). Востраў мае даўжыню 2,5 км і плошчу 0,965 км². Асноўную частку вострава займае парк і аздараўленчыя ўстановы. Востраў размешчаны паміж мастамі Маргіт (на поўдні) і Арпада (на поўначы). На востраве знаходзіцца водны парк, фітнес-цэнтр, веласіпедныя дарожкі і інш. месцы забаў. У XIII стагоддзі на востраве быў заснаваны манастыр дамініканскага ордэна, дзе дзейнічала Маргіт. Маргіт кананізавана пад імем св. Маргарыты.
Пазней востраў прыйшоў у запусценне, і толькі ў XVIII стагоддзі на востраве быў пабудаваны палац, а сам востраў быў засаджаны рэдкімі пародамі дрэў і кветкамі. Да нашых дзён захаваліся разваліны манастыра і капліца.
[правіць] Вядомыя асобы
[правіць] Гл. таксама