Лотас

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Лотас
Nelumno nucifera open flower - botanic garden adelaide2.jpg
Лотас арэханосны (Nelumbo nucifera)
Навуковая класіфікацыя
Царства:

Расліны

Аддзел:

Кветкавыя

Клас:

Двухдольныя

Сямейства:

Лотасавыя

Род:

Лотас

Навуковая назва

Nelumbo Adans.

ITIS   18397
NCBI   4430

Ло́тас (Nelumbo) — род двухдольных раслін, адзіны прадстаўнік сямейства Лотасавыя (Nelumbonaceae).

Змест

Апісанне [правіць]

Шматгадовыя буйныя водныя, часам земнаводныя травы з развітым карэнішчам. Надводнае лісце буйное, шчытападобнае, доўгачаранковае, высока ўзнімаецца над вадой, тое, што плавае, — крутлявае, плоскае, падводнае — сядзячае, лускападобнае. Тканкі з вялікімі паветраноснымі лопасцямі. Кветкі дыяметрам да 30 см, ружовыя або жоўтыя, адзіночныя, на доўгіх кветаносах. Пялёсткі і тычынкі шматлікія. Плод — шматарэшак. Насенне захоўвае ўсходжасць да некалькіх тысяч гадоў.

Распаўсюджанне [правіць]

Зараснікі лотаса ў Індыі

Рэлікт трацічнага перыяду. Лотас арэханосны (N. nucifera) сустракаецца ў Паўднёвай Еўропе (напр., дэльта р. Волга), Паўднёва-Усходняй Азіі і Паўночна-Усходняй Аўстраліі. Лотас жоўты (N. lutea) — у Паўночнай і Цэнтральнай Амерыцы. У Індыі, Карэі, Кітаі, Японіі культывуецца.

Віды [правіць]

Паводле інфармацыі базы дадзеных The Plant List род Лотас аб'ядноўвае тры віды[1]:

Выкарыстанне [правіць]

Усе часткі расліны маюць у сабе вітамін C і каўчух, у чаранках і праростках — ядавітае рэчыва нелюмбін. Насенне і карэнішча ўжываюцца ў ежу і на корм жывёле. Харчовыя, лекавыя і кулыавыя расліны; старажытная культура народаў Паўднёвай і Паўднёва-Усходняй Азіі, амерыканскіх індэейцаў.

Зноскі

  1. Спіс відаў рода Nelumbo: інфармацыя ў базе дадзеных The Plant List.(Праверана 31 ліпеня 2011)

Літаратура [правіць]

  • Лотас // БЭ ў 18 т. Т. 9. Мн., 1999.

Спасылкі [правіць]