Луцый Аней Карнут

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Луцый Аней Карну́т (лац.: Lucius Annaeus Cornutus або Phurnutus) — родам з Паўночнай Афрыкі, філосаф-стоік, настаўнік Персія.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Карнут быў выхадцам паўночнаафрыканскага горада Лептыс-Магна ў Лівіі, але пражываў ён па большай частцы ў Рыме. Быў вядомы перш за ўсё як настаўнік і сябар Персія, пятая сатыра якога адрасавана яму. Пасля смерці Персія Карнут вярнуў яго сёстрам тую долю спадчыны, якую нябожчык адпісаў яму, але у сябе пакінуў бібліятэку Персія, якая налічвала прыблізна 700 тамоў. Карнут быў высланы рымскім імператарам Неронам каля 66 года.

Яго галоўны твор, які дайшоў да нашых часоў — філасофскі трактат «Грэчаскае багаслоўе», назва прыдумана, як відаць, пазней. Гэта быў ранні прыклад рымскага адукацыйнага трактата.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Тэксты і пераклады:

Даследаванні:

  • Торшилов Д. О. Композиция трактата Корнута и соотношение аллегории с этимологией // Труды «Русской антропологической школы»: Вып.5. М.: Российск. гуманит.ун-т, 2008. С.522-535.- ISBN 978-5-7281-1048-4