Луіза Інгрэм Рэйнер

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Луіза Інгрэм Рэйнер
англ.: Louise Ingram Rayner
Фатаграфія
Дата нараджэння:

21 чэрвеня 1832({{padleft:1832|4|0}}-{{padleft:6|2|0}}-{{padleft:21|2|0}})

Месца нараджэння:

Сцяг Вялікабрытаніі Матлак Бат

Дата смерці:

8 кастрычніка 1924({{padleft:1924|4|0}}-{{padleft:10|2|0}}-{{padleft:8|2|0}}) (92 гады)

Месца смерці:

Сцяг Вялікабрытаніі Ст-Леанардс-он-Сі

Жанр:

Акварэль

Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

Луіза Інгрэм Рэйнер (англ.: Louise Ingram Rayner, 21 чэрвеня 1832 - 8 кастрычніка 1924) - брытанская мастачка-акварэлістка.

Луіза нарадзілася ў Матлак Бат (Matlock Bath) у Дэрбішыры[1]. Яе бацькі, Самуэль Рэйнер (Samuel Rayner) і Эн Рэйнер (Ann Rayner) абодва былі вядомымі мастакамі, Самуэль быў дапушчаны да выставы ў Каралеўскай акадэміі мастацтваў, калі яму было 15 гадоў. Чатыры сястры Луізы - Эн («Nancy», Нэнсі), Маргарэт, Ружа і Францыс - і яе брат Рычард таксама былі мастакамі. Сям'я жыла ў Матлок Баце і Дэрбі да пераезду ў Лондан ў 1842 годзе.

Луіза вучылася маляваць з 15 гадоў пад кіраўніцтвам бацькі і сяброў сям'і, сярод якіх быў Роберт Дэвідс. Першая яе выстаўленая ў 1852 годзе ў Каралеўскай акадэміі мастацтваў работа называлася The Interior of Haddon Chapel; яна была намаляваная алеем. З 1860х, аднак, Луіза малюе акварэллю; яна выстаўлялася з акварэльнымі працамі ў Таварыстве лэдзі-мастачак (Society of Lady Artists), Каралеўскай акадэміі мастацтваў, Каралеўскім акварэльным грамадстве (Royal Watercolour Society) і Каралеўскім грамадстве брытанскіх мастакоў (Royal Society of British Artists).

Луіза жыла ў Чэстэры у валійскай марцы, але шмат падарожнічала летам 1870х і 1880х, малюючы брытанскія сцэнкі. Яе малюнкі вельмі дэталёвыя, у іх глыбокая перспектыва; яны цяпер папулярныя пры стварэнні пазлаў. У 1910 годзе Луіза пераехала да сястры ў Танбрыдж Уэлс, далей - у Ст-Леанардс-он-Сі, дзе памерла ў 1924 годзе.

Работы Луізы захоўваюцца ў Борнмуце, Музеі і мастацкай галерэі Дэрбі[2] і іншых музеях.

Зноскі

  1. Simon Fenwick, ‘Rayner, Samuel (1806—1879)’, Oxford Dictionary of National Biography, Oxford University Press, 2004 accessed 14 Feb 2011
  2. Rayner, Louise Irongate. Picture the Past. Праверана 23 студзеня 2011.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Simon Fenwick, «Rayner, Samuel (1806—1879)», Oxford Dictionary of National Biography, Oxford University Press, 2004 онлайн