Самуэль Рэйнер
| Самуэль Рэйнер | |
| англ.: Samuel Rayner | |
![]() Партрэт Самуэля Рэйнера ў 1865 годзе |
|
| Дата нараджэння: | |
|---|---|
| Дата смерці: | |
| Падданства: | |
| Уплыў на: | |
Самуэль Рэйнер (англ.: Samuel Rayner, 1843—1894) — брытанскі мастак-пейзажыст, вядомы сваімі карцінамі з выявай будынкаў і інтэр'ераў, уключаючы манастыры, цэрквы і старыя асабнякі[1]. У 15 гадоў яго ўпершыню прынялі на выставу Каралеўскай акадэміі мастацтваў з выявай кляштара Мальмсберы[2]. Яго жонка Эн, народжаная Мансер, (з якой ён уцёк у 1823 годзе) была гравёрам (яна была старэйшая за яго на чатыры гады і ўжо была вядомая як мастачка), а ўсе шэсць дзяцей (сын і пяць дачок: Луіза, Эн («Nancy», Нэнсі), Маргарэт, Роза, Францыс і Рычард) таксама сталі прафесійнымі мастакамі.
Самуэль нарадзіўся ў Кольнбруку месца ў Букінгемшыры. Пазней яго сям'я пераехала ў Мэрылебан у Лондане, дзе ён, верагодна, вучыўся ў свайго дзеда. У 15 гадоў ён быў рысавальшчыкам у антыквара Джона Брытана (John Britton). Яго аднакурснікам у Акадэміі быў Джордж Катэрмол (George Cattermole)[2].
У 1824 годзе Самуэль і Эн ажаніліся; іх першае дзіця нарадзілася ў Лондане, але неўзабаве памерла.
Дом Рэйнераў у Матлак Бат, дзе ў 1830-я нарадзіліся Луіза, Уільям і Роза, быў музеем.
Замалёўка выставы ў Дэрбі аўтарства Рэйнера, зробленая ў 1839 годзе, паказвае раннія гады Музея і мастацкай галерэі Дэрбі. На замалёўцы бачная адна з карцін Джозефа Райта, «Рамэа і Джульета: сцэна ў грабніцы»[3].
Луіза Райнэр — самае вядомае дзіця Самуіла і Ганны. Нэнсі Рейнер была першай з дзяцей, прызнанай у якасці мастака, але яна памерла ад сухотаў ва ўзросце 28 гадоў.
Самуіл быў абраны супрацоўнікам Таварыства мастакоў-акварэлістаў (Society of Painters in Water Colours) у 1845 годзе, але быў выключаны з таварыства ў 1851 годзе пасля фінансавага скандалу. Некаторыя з яго прац можна ўбачыць у Музеі і мастацкай галерэі Дэрбі[3].
Зноскі
- ↑ Dictionary of National Biography, 1885–1900. London: Smith, Elder & Co., Rayner, Samuel
- ↑ 2,0 2,1 Simon Fenwick, ‘Rayner, Samuel (1806—1879)’, Oxford Dictionary of National Biography, Oxford University Press, 2004 accessed 15 March 2011
- ↑ 3,0 3,1 Allard, Sarah; Nicola Rippon (2003). Goodey's Derby. Breedon Books. pp. 157. ISBN 1 85983 379 9.
