Людвіка Жыцкая

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Людвіка Жыцкая
польск.: Ludwika Życka
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1859
Месца нараджэння
Дата смерці пасля 1939 года
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэтэса, пісьменніца, публіцыстка, педагогіца
Кірунак пазітывізм і рэалізм
Мова твораў польская
Узнагароды
ордэн Адраджэння Польшчы

Людвіка Жыцкая (польск.: Ludwika Życka, літ.: Liudvika Życkaitė; нар. 1859, Вільня — пасля 1939)— польская паэтэса, пісьменніца, феміністка, настаўніца, педагог, грамадская дзяячка, публіцыстка, актывістка «Асветы» з Вільні. Сястра Уладзіславы Жыцкай.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дзяцінства правяла ў радавым маёнтку маці пад Вільняй, пасля жыла ў маёнтку бацькі Жыцкішкі  (літ.) , за 4 км ад горада Расены[1]. Людвіка арганізавала там таемную школу для навучання дзяцей[1]. Пасля вучылася ў Варшаве і Кракаве. У 1888 г. пачала настаўніцкую дзейнасць на Міншчыне[1]. У 1902 г. назаўсёды пасялілася ў Вільні[1]. З вялікай аддачай яна ўключылася ў асветніцкую дзейнасць[1]. Ад Таварыства «Асвета» (легалізаванага ў 1906 г.) выконвала абавязкі інспектара таемных польскіх школ на Віленшчыне, актыўна дзейнічала ў секцыі чытання. Пра свае матывы настаўніцкай дзейнасці расказвала потым наступнае:

" Навучанне зайшло ў тупік, замерла ўсё грамадскае жыццё. Штраф за адно слова, сказанае па-польску ў грамадскім месцы, складаў 25-50 руб. Школьнік, які на вуліцы размаўляў з бацькамі на роднай мове, рызыкаваў быць выключаным са школы з «воўчым білетам».
"

Людвіка Жыцкая супрацоўнічала са шматлікімі газетамі і часопісамі: «Przyjасіеl Ludu», «Zorza Wіleńska», «Kurіеr Lіtewskі», «Gonіес Wіleńskі», «Wіесzory Rodzіnne», «Przegląd Pedagogісzny»[2]. Людвіка публікавала даклады, рэцэнзіі, калонкі і невялікія празаічныя і паэтычныя творы[1]. Найдаўжэй яна была звязана з «Przyjacielem» і «Dziennikiem Wileńskim»[1]. У 1912 г. у Вільні выдала «Rzeczy bajeczne»[1]. Накладам «Przyjaciela» у 1912 г. выйшла яе брашура з поўнай назвай «Ksiądz Piotr Skarga»[1]. Выдавала і рэдагавала ў Вільні двухтыднёвік для жанчын «Nasze Ognіsko» (1913—1914), а з 1924 г. — двухтыднёвік «Promyk»[1]. На старонках «Naszego Ogniska» быў надрукаваны яе раман «Z prądem»[1]. На старонках газет таксама ўздымала тэму змагання жанчын за аднолькавыя правы, асвятляла падзеі руху за эмансіпацыю жанчын[3]. У гэты час шмат падарожнічала па Францыі і Італіі[1].

У міжваенны перыяд яна працягвала супрацоўніцтва з «Dzіеnnіk Wіleńskі», перыядычна пісала таксама для «Słowo» і «Kurіеr Wіleńskі» (там надрукавала некалькі апавяданняў)[1]. 3 сакавіка 1925 года апублікавала сваё апавяданне «Jednolatki. Opowiadanie z życia»[4] на старонках часопіса «Dziś i jutro»[5]. У 1930 годзе яна апублікавала ў «Dzіеnnіku Wіleńskі» разгорнуты нарыс «Zarys dziejów polskiej tajnej oświaty na ziemiach wschodnich»[1]. У 1939 г. у Варшаве была выдадзена яе манаграфія (напісаная супольна з Міхалінай Ленскай) пад назвай манаграфія «Дзейнасць палякаў Міншчыны пасля паўстання»польск.: Dzіаłalność popowstanіоwa Polaków na zіеmі mіńskіеj»)[6]. Мелася на ўвазе паўстанне 1863—1864 гадоў. У кнізе была апісана асветніцкая праца, грамадска-культурная і палітычная дзейнасць палякаў Міншчыны ў гэты перыяд. У 1925 годзе была ўзнагароджана Кавалерскім крыжам Ордэну Адраджэння Польшчы[1]. Уваходзіла ў Прафсаюз польскіх пісьменнікаў у Вільні[1]. Сярод літаратурных дасягненняў Людвікі Жыцкай варта адзначыць творы для дзяцей, казкі, сатыры (напрыклад, Rzeczy bajeczne, Wіlno 1912), раман «Te dwie» (Wіlno 1924). Яна таксама аўтар Практыкаванняў для навучання правільнаму пісьму і чытанню кніг для дзяцей[1].

Людвіка Жыцкая сябравала з Элізай Ажэшка і Марыяй Канапніцкай. Захавалася ліставанне Людвікі з паэткамі[7]. У 1932 годзе прысвяціла працу Эме Дмахоўскай пад назвай «Emma Jeleńska-Dmochowska. Strażniczka kresowa»[8].

Працы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р Mieczysław Jackiewicz, Biografia, Ludwika Życka, kwartalnik Znad Wilii, Wilno, 2021, 1 (85), s. 104—105.
  2. Mieczysław Jackiewicz. Wileński słownik biograficzny (wydanie drugie poszerzone). — Bydgoszcz: Zaklad Poligraficzny SPRINT Tomasz Toczkiewicz, 2008. — С. 602. — 605 с. — ISBN 978-83-87865-59-7.
  3. Ludwika Życka, O równouprawnieniu kobiet Dziennik Wileński : polityczny, społeczny i literacki. R. 2, № 289, s. 1-2.
  4. У рэфлексійным апавяданні расказваецца пра жыццё князя Фердынанда Радзівіла  (польск.) (польскага палітыка і дэпутата Рэйхстагу) і Шымана Караля Сурэвіча (студзеньскі паўстанец) з асаблівым акцэнтам на іх адданасць нацыянальнай справе.
  5. ks. Piotr Jaworski, Paweł Juśko, Wychowanie obywatelsko-patriotyczne na łamach czasopisma «Dziś i Jutro» w okresie międzywojennym, s. 495.
  6. Życka, Ludwіka і Łęska, Mісhalіna. Dzіаłalność popowstanіоwa Polaków na zіеmі Mіńskіеj: (materіаły і wspomnіеnіа). — Warszawa: nakł. Koła Przyjасіół Uchodźców z Mіńszczyzny, 1939.
  7. Życka, Ludwika
  8. L. Życka, M. Niedziałkowska-Dobaczewska, Emma Jeleńska-Dmochowska. Strażniczka kresowa, Kraków, 1932.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]