Людміла Фёдараўна Андзілеўка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Людміла Фёдараўна Андзілеўка
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 13 лютага 1958(1958-02-13) (66 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Фёдар Цімафеевіч Якушонак
Маці Ганна Юстынаўна Якушонак
Муж Леанід Іванавіч Андзілеўка
Дзеці сын Ціхан 1979 г.н., дачка Алена 1981 г.н., дачка Ганна 1987 г.н.
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменніца
Гады творчасці з 1998
Жанр проза, апавяданні, экспрэсіўная лірыка, роздум
Мова твораў беларуская
Дэбют першая падборка апавяданняў «Абразкі» («ЛіМ», сакавік 1994), першая кніга прозы «Проста ноч на дварэ» (1998), першы ўдзел у міжнароднай выставе жывапісу (2007, Музей наіўнага мастацтва, Масква)
Грамадская дзейнасць
Член у

Людміла Фёдараўна Андзілеўка (нар. 13 лютага 1958, Глыбокае, Віцебская вобласць) — беларуская пісьменніца, празаік, мастачка ў жанры наіў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў 1958 годзе ў горадзе Глыбокае. Вучылася ў Глыбоцкай школе № 1. З 1973 па 1977 гады вучылася ў Наваполацку ў музычным вучылішчы, з 1984 па 1989 гады — у Інстытуце культуры ў Мінску. З 1977 па 2007 гады працавала ў дзіцячай музычнай школе гарадскога пасёлка Падсвілле Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці — выкладчыкам, дырэктарам школы, кіраўніком аркестра баянаў.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Дэбютавала падборкай апавяданняў «Абразкі» («ЛіМ», 4.3.1994, з прадмовай Юрася Свіркі). Друкавалася ў рэспубліканскіх выданнях: «Маладосць», «ЛіМ», «Беларусь», «Нёман» і іншых. Першая кніга прозы «Проста ноч на дварэ» (1998) мела шмат водгукаў у друку («ЛіМ» за 5.3.1999 Лявона Юрчыка, «Беларусь» 1999 Янкі Сіпакова; Радыё «Свабода» «Кнігі для дарожнага чытва» Таццяны Барысік і іншых).

У 2002 годзе прынята ў Саюз беларускіх пісьменнікаў.

Таксама аўтарка кніг прозы «Гэта ты» (2013; мела водгукі, у т.л. на Радыё «Свабода» у 2014 Таццяны Барысік), «Паляванне на музу» (2015), кнігі для дзяцей і дарослых «Ключ у боціку» (2017), кнігі апавяданняў «Няхай выбачае юнацтва» («Кнігазбор», 2020), кнігі апавяданняў, кінасцэнарыя кароткаметражнага фільма, лібрэта оперы памяці Язэпа Драздовіча «Эфект плацэба» (2022).

Таксама Людміла Андзілеўка з 1989 года стварае жывапісныя работы ў жанры наіў. Удзельніца раённых, абласных, рэспубліканскіх і міжнародных выстаў, у т.л. у Маскоўскім музей наіўнага мастацтва (2007), «Фэстнаіў» (Масква, 2010), у Ульянаўску, Волагдзе, Пскове. Удзельніца фестываляў народнай творчасці, з гэтай нагоды з’яўляліся водгукі ў друку («Мастацтва», 2009, Людміла Вакар; «Райскі сад» у «Мастацтва insita», 2013, Людміла Вакар). У красавіку 2018 года адбылася персанальная выстава ў Палацы культуры ветэранаў (Мінск) пад назвай «Ахвярам Чарнобыля прысвячаецца».

12.02.2020 года Навукова-метадычная Рада Міністэрства культуры Беларусі надала інсітнаму мастацтву Віцебшчыны статус нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Шыфр дзяржаўнага спіса 23БК000140, Пратакол № 04/01-02/2. Прозвішча Л. Ф. Андзілеўка ўнесена ў апісанне ідэнтыфікацыі элемента (як носьбіт) Пастановай Міністэрства культуры ад 20.02.2020 РБ № 15[1].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • lit-bel.org Архівавана 23 красавіка 2018.
  • «Радыё свабоды», Варта, 15.04.2018.
  • tvclip.biz/rev/чарнобыльская трагедыя АТН. новости Беларуси и мира.
  • «Радыё свабоды». Таццяна Барысік «Застацца сабой». Варта за 16.02.2015.
  • Таццяна Барысік «Пра кнігі для дарожнага чытва» Пяцікніжжа свабоды, «Радыё свабоды» 10.08.2013.
  • «Маскульт» Літаратурная Беларусь, ст9/15 за чэрвень 2018 № 6(142)
  • Янка Сіпакоў, Мая бібліятэка. Кніга пра кнігі, «Полымя» 3 (989) 2012 год.
  • Жывая спадчына Беларусі, інвентар нематэр’яльнай культурнай каштоўнасці. Шыфр дзярж. спіс.23БК000140
  • «Дзеяслоў», № 106, 3/20 Андзілеўка Л. Ф. «Распашулле».
  • «Мастацтва» 10/2009 Юрась Малаш «Райскі сад».
  • «Беларусь» 10/2000
  • «Беларусь» 5-6,1999 Янка Сіпакоў «Сто двадцаць пятая».
  • «Сем дней» № 37 2000 Встреча для вас.