Лідзія Мей

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лідзія Мей
эст.: Lydia Mei
Дата нараджэння 2 ліпеня 1896(1896-07-02)
Месца нараджэння
Дата смерці 14 верасня 1965(1965-09-14) (69 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Johan Mey[d]
Род дзейнасці мастачка
Жанр нацюрморт

Лідзія Мей (Лідзія Юханаўна Старкапф-Мей; эст.: Lydia Mei, 2 ліпеня 1896 — 14 верасня 1965) — эстонская мастачка-акварэлістка, майстар нацюрмортаў[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася на эстонскім востраве Хіюмаа і была сярэдняй з траіх дзяцей у сям’і капітана карабля. Усе тры сястры прысвяцілі сябе мастацтву. Лідзія і Наталля сталі прадстаўніцамі мастацкага цячэння «Новая прадметнасць», якое закранула эстонскае мастацтва ў 1920-х гадах, а Крысціна стала скульптарам.

У 1915 годзе Мей скончыла Талінскую жаночую гімназію, вывучала архітэктуру ў Жаночым політэхнічным інстытуце ў Петраградзе да 1918 года, затым вярнулася ў Эстонію. У 1919 годзе ўдзельнічала ў выстаўцы мастацкага аб’яднання «Палас». Вучылася жывапісу ў Мікалая Трыйка. У 19201921 гадах працавала настаўнікам малявання ў педагагічным каледжы ў Тарту. Атрымала вядомасць як аўтар акварэляў у канцы 1920-х, яе працы былі на выстаўках у Амстэрдаме, Рызе, Хельсінкі, Берліне і іншых гарадах. У пачатку 1940-х гадоў займалася ілюстрацыяй дзіцячых кніг[2]. Нацюрморты Лідзіі Мей адрозніваюцца яркасцю і багаццем колераў[1].

У 1925 годзе — член Эстонскага цэнтральнага таварыства Мастакоў выяўленчага мастацтва (EKKKÜ), у 19311935 гадах уваходзіла ў Групу Эстонскіх Мастакоў (EKR), У 1936 годзе — член Таварыства прыкладнога мастацтва (RaKü), з 1946 года — член Саюза мастакоў Эстоніі.

У 1920—1928 гадах была жонкай скульптара Антана Старкапфа, таму часам згадваецца як Лідзія Мей-Старкапф.

Памерла ў 1965 годзе ў Таліне.

Творы Лідзіі Мей захоўваюцца ў Эстонскім мастацкім музеі[3].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

15 верасня 1956 года ўзнагароджана Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета Эстонскай ССР[4].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]