Лінгва франка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Лінгва фрінка (італ.: lingua franca — франкская мова) — мова, якая выкарыстоўваецца як сродак міжэтнічных зносін у пэўнай сферы дзейнасці.

Паходжанне тэрміна[правіць | правіць зыходнік]

Гістарычнае паняцце лінгва франка ўпершыню стала выкарыстоўвацца для абазначэння змешанай мовы, на якой некалі размаўлялі ў міжземнаморскім рэгіёне. Гэтая назва ўяўляе сабой італьянскі пераклад арабскага lisan al-ifrang, арабская ж назва ўзнікла з-за таго, што яшчэ з часу крыжовых паходаў арабы называлі ўсіх заходнееўрапейцаў франкамі; франкскімі яны называлі і раманскія мовы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Адной з першых надрэгіёнальных моў стала кайнэ, якая выкарыстоўвалася ў якасці агульнага дыялекту ў войсках Аляксандра Македонскага.

Прыклады[правіць | правіць зыходнік]

На постсавецкай прасторы ў якасці лінгва франка выступае руская мова. У Афрыцы прыкладамі лінгва франка могуць служыць такія мовы, як суахілі, хаўса і бама.

Часта ў ролі лінгва франка выступаюць піджыны, аднак у яе якасці могуць выкарыстоўвацца і паўнавартасныя мовы, які не з'яўляецца роднымі ні для адной з этнічных груп, якія выкарыстоўваюць яе (прыкладам можа служыць англійская мова, якая выкарыстоўваецца як лінгва франка ў многіх краінах Брытанскай Садружнасці).

Апроч таго, англійская мова цяпер з'яўляецца лінгва франка і ў еўрапейскім бізнесе, навуцы і авіяцыі. Яна таксама замяніла французскую як мову дыпламатыі пасля Другой сусветнай вайны, як вынік еўра-атлантычнай інтэграцыі і ўзмацнення ролі ЗША ў рэгіёне і свеце.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Вайнрайх У. Языковые контакты. — 1979.
  • Heine B. Status and Use of African Lingua Francas. — 1970. ISBN 3-8039-0033-6
  • Kahane H.R. The Lingua Franca in the Levant. — 1958.
  • Hall R. A. Jr. Pidgin and Creole Languages. — Cornell University Press, 1966. ISBN 0-8014-0173-9
  • Melatti J.C. Índios do Brasil. — São Paulo: Hucitec Press, 1983.