Літоўская нацыянальная бібліятэка імя Марцінаса Мажвідаса

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Літоўская нацыянальная бібліятэка імя Марцінаса Мажвідаса

Літоўская нацыянальная бібліятэка імя Марцінаса Мажвідаса (літ.: Lietuvos nacionalinė Martyno Mažvydo biblioteka) — адна з найбуйнейшых у краіне бібліятэк. Размяшчаецца ў Вільні на праспекце Гедыміна, 51. На 2 студзеня 2006 года штат складаў 529 работнікаў, з іх 378 прафесійных бібліятэкараў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснавана ў 1919 годзе ў Каўнасе як Цэнтральная дзяржаўная бібліятэка (Lietuvos Centrinis knygynas), з 1944 года — Цэнтральная дзяржаўная бібліятэка Літоўскай ССР, з 1951 года Дзяржаўная рэспубліканская бібліятэка Літоўскай ССР (Lietuvos TSR centrinė valstybinė biblioteka). У 1963 годзе пераведзена ў Вільню і размешчана ў спецыяльна пабудаваным для яе будынку.

У 1988 годзе бібліятэцы прысвоена імя літоўскага першадрукара Марцінаса Мажвідаса. З 30 мая 1989 года мае назву Літоўская нацыянальная бібліятэка імя Марцінаса Мажвідаса.