Маргарыта Пармская

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Маргарыта Пармская
італ.: Margherita d'Austri
Маргарыта Пармская
Партрэт Маргарыты працы Антоніса Мора, 1562, Берлінская карцінная галерэя
герцагіня Пармская
1538 — 1586
штатгальтар Нідэрландаў
1559 — 1567
Папярэднік: Эмануіл Філіберт
Пераемнік: герцаг Альба
 
Нараджэнне: 28 снежня 1522({{padleft:1522|4|0}}-{{padleft:12|2|0}}-{{padleft:28|2|0}})
Аўдэнардэ
Смерць: 18 студзеня 1586({{padleft:1586|4|0}}-{{padleft:1|2|0}}-{{padleft:18|2|0}}) (63 гады)
Артона
Род: Габсбургі
Бацька: Карл V
Маці: Іагана ван дэр Гейнст
Муж: Атавіа Фарнезэ
Дзеці: Алесандра

Маргарыта Пармская (італ.: Margherita d'Austri; 28 снежня 1522, Аўдэнардэ — 18 студзеня 1586, Артона) — герцагіня Пармская і штатгальтар Іспанскіх Нідэрландаў з 1559 па 1567 год, пазашлюбная дачка Карла V.

Дачка палюбоўніцы Карла, Іаганы ван дэр Гейнст, фламандкі паводле паходжання. Выхоўвалася ў Бруселі спачатку пры двары сваёй стрыечнай бабкі Маргарыты Аўстрыйскай, а пазней пры двары сваёй цёткі Марыі, удавы караля Венгрыі, якія былі штатгальтарамі Іспанскіх Нідэрландаў з 1507 па 1530 і з 1530 па 1555 гады адпаведна. У 1533 годзе з дазволу бацькі ёй было дазволена насіць імя Маргарыты Аўстрыйскай.

У 1527 годзе ва ўзросце сямі гадоў яна была заручана з пляменнікам Папы Клімента VII, Алесандра Медычы, герцагам Фларэнцыі, якога шматлікія даследчыкі лічаць сынам Папы. 29 лютага 1536 года яны ажаніліся, а ў 1537 годзе Алесандра быў забіты. 4 лістапада 1538 года яна стала жонкай Атавіа Фарнезэ, герцага Пармы, унука Папы Паўла III. Жаніху было ў той час трынаццаць гадоў, а нявесце шаснаццаць. Іх саюз быў нешчаслівы. Маргарыта нарадзіла двух хлопчыкаў блізнят, адзін з якіх памёр у маленстве.

Паколькі яна добра ведала нідэрландскія звычаі і была ў курсе ўсяго, што адбывалася ўБруселі, Філіп II прызначыў яе ў 1559 годзе штатгальтарам Нідэрландаў, дзе ёй спачатку дапамагаў Гранвела. Там Маргарыта сутыкнулася з супраціўленнем інквізіцыі і іспанскаму дэспатызму. У жніўні 1567 года з Іспаніі прыехаў герцаг Альба, якому Філіп II надаў вялікія паўнамоцтвы, што ператварылі яе пасаду ў пустую фармальнасць.

Маргарыта пакінула сваю пасаду і вярнулася да свайго мужа ў Італію, дзе і памерла ў 1586 годзе ў Артоне. У гонар яе названа спраектаваная Рафаэлем віла Мадама. Яна яшчэ застала той час, калі яе сын Алесандра стаў у 1578 годзе штатгальтарам Нідэрландаў.

Дзеці[правіць | правіць зыходнік]