Марк Рутэ

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Марк Рутэ
Mark Rutte
Mark Rutte-6.jpg
сцяг
Прэм'ер-міністр Нідэрландаў
з 14 кастрычніка 2010 года
Папярэднік: Ян Петэр Балкенендэ
сцяг
Лідар Народнай партыі за свабоду і дэмакратыю
з 31 мая 2006 года
Папярэднік: Іазіяс ван Артсен
 
Партыя: Народная партыя за свабоду і дэмакратыю (VVD)
Адукацыя: Лейдэнскі ўніверсітэт
Нараджэнне: 14 лютага 1967({{padleft:1967|4|0}}-{{padleft:2|2|0}}-{{padleft:14|2|0}}) (47 гадоў)
Гаага, Нідэрланды

Марк Рутэ (нідэрл.: Mark Rutte; 14 лютага 1967, Гаага) — нідэрландскі палітык, прэм'ер-міністр Нідэрландаў з 14 кастрычніка 2010 года.

Нарадзіўся у шматдзетнай рэфармацкай сям'і. Скончыў Лейдэнскі ўніверсітэт, дзе вывучаў гісторыю. У 2002 годзе стаў дзяржаўным сакратаром (намеснікам міністра) працы і сацыяльнай абароны, у 2004 годзе — дзяржаўным сакратаром па адукацыі, культуры і навуцы. У 2006 годзе быў абраны кіраўніком ліберальнай Народнай партыі за волю і дэмакратыю. На парламенцкіх выбарах 2010 года яго партыя атрымала 1 926 551 (20,5 %) галасоў і 31 месца ў парламенце. Падчас перадвыбарнай кампаніі Рутэ абяцаў значнае скарачэнне дзяржаўных выдаткаў і памяншэнне матэрыяльнай дапамогі для імігрантаў з мэтай барацьбы з насупствамі эканамічнага крызісу.

14 кастрычніка 2010 года быў прызначаны новым прэм'ер-міністрам Нідэрландаў каралевай Беатрыкс, хаця складванне кіруючай кааліцыі яшчэ не скончылася. Народная партыя за волю і дэмакратыю стварыла кааліцыю з партыяй Хрысціянска-дэмакратычны заклік. Абедзве партыі разам мелі толькі 52 дэпутацкіх месца пры 76 неабходных. Урад будзе падтрымліваць ультраправая Партыя волі, якая, аднак, не будзе прадстаўлена міністрамі. На пасадзе прэм'ер-міністра Рутэ мае намер скараціць дэфіцыт бюджэту, павялічыць пенсійны ўзрост на адзін год і узмацніць жорсткасць правілаў іміграцыі ў краіну.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Прэм'ер-міністры Нідэрландаў