Маўмерэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Маўмерэ
Maumere
Кафедральны касцёл Маўмерэ
Кафедральны касцёл Маўмерэ
Краіна
Рэгіён
Каардынаты
Горад з
Плошча
169,73 км²
Вышыня цэнтра
18 м
Афіцыйная мова
Насельніцтва
87720 чалавек (2020)
Нацыянальны склад
Канфесійны склад
Часавы пояс
Маўмерэ на карце Інданезіі
Маўмерэ (Інданезія)
Маўмерэ

Маўмерэ (індан.: Maumere) — горад на поўначы вострава Флорэс у інданезійскай правінцыі Усходняя Нуса-Тэнгара. Адміністрацыйны цэнтр раёна Сіка. Насельніцтва (2020 г.) — 87 720 чал.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Маўмерэ знаходзіцца за 1716 км на паўднёвы ўсход ад Джакарты, сталіцы Інданезіі. Горад месціцца на раўніне і перадгор'ях каля мора Флорэс. Клімат трапічны з ясна акрэсленымі вільготным і сухім сезонамі. Хаця гадавая колькасць ападкаў набліжаецца да 1380 мм, з сакавіка да лістапада дажджы здараюцца рэдка. У жніўні колькасць ападкаў падніжаецца да 19 мм. Сярэднегадавая тэмпература — +26,35°C.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У старажытнасці месца будучага Маўмерэ было населена аўстранезійскімі плямёнамі, пазней інтэграванымі ў этнічную супольнасць сіка. У пачатку XVII ст. мясцовы правадыр наведаў Малаку, занятую партугальцамі, прыняў хрышчэнне і новае імя Дон Алексус Хіменес да Сілва. Ён заснаваў дзяржаву з цэнтрам у прыбярэжным паселішчы Сіка. Прадстаўнікі мясцовай манархічнай дынастыі лічылі сябе нашчадкамі выхадца з яванскай імперыі Маджапахіт, мелі тытул раджаў, хаця ў еўрапейскіх дакументах зваліся каралямі.

У 1875 г. Каралеўства Сіка трапіла ў залежнасць ад Галандскай Ост-Індыі і пасля антыкаланіяльнага паўстання 1908 г. было ліквідавана. У 1962 г. паселішча Сіка было аб'яднана з суседнімі вёскамі ў горад Маўмерэ.

У 1992 г. Маўмерэ пацярпеў ад моцнага землятрусу і цунамі. У 1989 г. яго наведаў Ян Павел II. У 2007 г. была створана асобная каталіцкая дыяцэзія Маўмерэ. Горад знакаміты 18-метровай статуяй дзевы Марыі («Маці ўсіх нацый»).

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Маўмерэ — важны адміністрацыйны, рэлігійны і транспартны цэнтр правінцыі Усходняя Нуса-Тэнгара. Працуюць рыбалоўны і пасажырскі марскі порт і аэрапорт імя Франса Ксаўера Седы. Развіваецца турызм. Аматараў дайвінгу прыцягвае працяглы каралавы рыф у заліве Маўмерэ.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Maumere даведнік на сайце Wikivoyage