Меджліс крымскататарскага народа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Меджліс крымскататарскага народа
крымскатат.: Qırımtatar Milliy Meclisi, Къырымтатар Миллий Меджлиси
Тып
Тып прадстаўніча-выканаўчы орган крымскататарскага народа
Кіраўніцтва
Старшыня Рэфат Чубараў, Блок Пятра Парашэнкі «Салідарнасць»
з 27 кастрычніка 2013 года
Структура
Членаў 33
Фракцыі фракцый няма
Сістэма галасавання выбіраюцца на Курултаі крымскататарскага народа
Зала пасяджэнняў
Сайт
qtmm.org (крым.тат.) (англ.) (укр.) (руск.)
Рэфат Чубараў

Меджлі́с крымскатата́рскага наро́да (крымскатат.: Qırımtatar Milliy Meclisi, Къырымтатар Миллий Меджлиси) — прадстаўнічы орган крымскіх татар, падобны да парламента. Паводле статуту, мэтай меджліса з’яўляецца пераадоленне наступстваў генацыду, здзейсненага супраць крымскіх татар савецкай уладай, аднаўленне правоў і нацыянальна-культурнае самавызначэнне.

Як сцвярджае Меджліс, пасля анексіі Крыма Расіяй супраць Меджліса і крымскіх татар здзяйсняюцца рэпрэсіі. Так, самаабвешчаная пракурор Рэспублікі Крым пагражала забараніць Меджліс крымскататарского народа за праўкраінскую палітыку, а пазней забараніла ўезд у Крым Старшыні Мэджліса Рэфату Чубараву.

Меджліс быў заснаваны ў 1991 годзе для прадстаўніцтва інтарэсаў крымскіх татараў перад украінскай і крымскай уладай, а таксама ў міжнародных арганізацыях.

30 чэрвеня 1991 года Меджліс прыняў нацыянальны гімн і сцяг крымскіх татар.

У 2012 годзе Меджліс стаў удзельнікам Платформы еўрапейскай памяці і сумлення — міжнароднага праекта, закліканага даследаваць дзейнасць і злачынствы таталітарных рэжымаў у Еўропе ў 20 стагоддзі і не дапусціць аднаўлення таталітарызму ў Еўропе.

15 лютага 2016 года расійскай пракуратурай Рэспублікі Крым у Вярхоўны Суд Рэспублікі Крым была накіравана заява аб забароне дзейнасці грамадскага аб’яднання «Меджліс крымскататарскага народа» ў сувязі з ажыццяўленнем экстрэмісцкай дзейнасці. 18 красавіка Міністэрства юстыцыі Расійскай Федэрацыі ўключыла ў пералік арганізацый, дзейнасць якіх была прыпыненая ў сувязі з экстрэмісцкай дзейнасцю Грамадскае аб’яднанне «Меджліс крымскататарскага народа»[1]. Такое рашэнне было прынята ў сувязі з рашэннем пракурора Рэспублікі Крым Наталлі Паклонскай ад 12 красавіка аб прыпыненні дзейнасці меджліса да судовага разгляду пытання аб забароне арганізацыі[2]. Меджліс сцвярджае, што не існуе т.зв. Грамадскага аб’яднання «Меджліс крымскататарскага народа», а ёсць нацыянальны інстытут крымскататарскага народа, які фарміруецца у поўнай адпаведнасці з Дэкларацыяй ААН аб правах карэнных народаў[3]. Але, як сцвярджае расійская ўлада, гэта экстрэмісцкая арганізація, якая займаецца антырасійскай дзейнасцю і супрацуе з міжнароднымі нацыялістычнымі і нават тэрарыстычнымі арганізацыямі. 26 красавіка расійскі Вярхоўны Суд Рэспублікі Крым забараніў дзейнасць Меджліса на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі і аднёс прадстаўнічы орган крымскататарскага насельніцтва да экстрэмісцкіх грамадскіх арганізацый, на базе пададзеных пракуратурай Рэспублікі Крым фактаў аб супрацоўніцтве некаторых членаў Меджліса з турэцкай ультраправай маладзёжнай арганізацыяй «Шэрыя ваўкі» і панісламісцкай міжнароднай палітычнай арганізацыі «Хізб ут-Тахрыр»[4].

14 красавіка 2016 г. генеральны сакратар Савета Еўропы Турб’ёрн Ягланд рэзка асудзіў прыпыненне дзейнасці Меджліса[5]. 22 красавіка Дзяржаўны дэпартамент ЗША заклікаў Расію адмяніць забарону меджліса крымскіх татар[6].

19 красавіка 2017 г. Міжнародны суд ААН запатрабаваў ад Расіі зняць абмежаванні з дзейнасці прадстаўнічых арганізацый крымскіх татар, у т.л. Меджліса[7].

Зноскі