Нябесная сфера
Нябесная сфера — уяўная сфера з адвольным радыусам, цэнтр якой у залежнасці ад умоў задачы можа знаходзіцца ў пэўным пункце прасторы. Цэнтрам можа быць месца назіранняў, цэнтр Зямлі ці Сонца. Паняцце нябеснай сферы выкарыстоўваецца дзеля вуглавых вылічэнняў, вывучэння ўзаемнага размяшчэння і руху нябесных целаў.
Плоскасць матэматычнага гарызонту праходзіць цераз цэнтр нябеснай сферы перпендыкулярна адвесу і падзяляе яе на бачную і нябачную паўсферы.
Вертыкальная лінія — прамая, што праходзіць цераз цэнтр нябеснай сферы і супадае па накірунку з адвесам у пункце назіранняў. Яна перасякае нябесную сферу ў двух пунктах; верхні пункт завецца зенітам, ніжні — надзірам.
Вертыкальны круг — вялікае кола нябеснай паўсферы, што праходзіць праз зеніт і надзір.
Гл. таксама [правіць]
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Нябесная сфера