Меір Ланскі
| Меір Ланскі Meyer Lansky |
|
| Меір Ланскі, 1958 | |
| Імя пры нараджэнні: | Меір Сухаўлянскі |
|---|---|
| Дата нараджэння: | 4 ліпеня 1902 |
| Месца нараджэння: | Гродна |
| Дата смерці: | 15 студзеня 1983 (80 гадоў) |
| Месца смерці: | Маямі Біч, Фларыда |
Меір Ланскі (англ.: Meyer Lansky; пры нараджэнні — Меір Сухаўлянскі; 4 ліпеня 1902, Гродна — 15 студзеня 1983, Маямі Біч, Фларыда) — амерыканскі гангстэр яўрэйскага паходжання, канкурэнт Аль Капонэ. Значная постаць амерыканска-яўрэйскага крымінальнага свету, які разам з Чарльзам «Лакі» Лучыяна зрабіў значны ўнёсак у развіццё «Нацыянальнага крымінальнага сындыкату», які аб'ядноўваў усіх прадстаўнікоў этнічных банд у Злучаных Штатах Амерыкі.
Ланскі стварыў шырокую сетку ўстаноў азартных гульняў, якая ахоплівала тэрыторыю ЗША ад Саратогі, штат Нью-Ёрк, да Каўнсіл-Блафс, штат Аёва, і да Лас-Вегаса. Паводле пэўных звестак, Ланскі таксама кантраляваў гульнявы бізнес на Кубе. Нягледзячы на тое, што Ласкі з'яўляўся сябрам яўрэйскай мафіі, ён меў моцны ўплыў на італьянскую мафію і граў значную ролю ў кансалідацыі крымінальнага свету (хаця часам узнікаюць рознагалоссі наконт паўнавартаснай значнасці гэтай ролі).
Памёр ва ўзросце 80 гадоў ад раку лёгкіх.
Амерыканскі перыяд сталення Меіра Ланскі не быў простым — ён прайшоў ва ўмовах пастаяннай канкурэнцыі з прадстаўнікамі іншых нацыянальных груповак нью-ёркскага раёна Лавера Іст сайд. За ўладу і ўплыў у раёне змагаліся ірландская, італьянская і яўрэйская моладзевыя групоўкі — і гэтая працяглая барацьба дала Ланскі магчымасць таксама выявіць і загартаваць свае байцоўскія якасці. У склад яўрэйскай моладзевай групоўкі Брукліна таксама ўваходзілі хлопцы з сем'яў яўрэйскіх перасяленцаў — Якаў (Яша) Гузік з беларусаў і Луіс лепцы з Украіны — у будучыні яны сталі вернымі паплечнікамі Ланскі.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Меір Ланскі- TUTэйшыя ў свеце. Як гродзенец стаў фінансавым геніем амерыканскай мафіі // TUT.BY, 16 студзеня 2010 г.
- Ева Тривус, Меир Лански(руск.)