Мудугар
| Мудугар (മുഡുഗര് ) |
|
|---|---|
| Агульная колькасць | 9 903 |
| Рэгіёны пражывання | Індыя |
| Мова | мудуга |
| Рэлігія | індуізм |
| Блізкія этнічныя групы | малаялі, уладан |
Мудугар або мудувар (саманазва മുഡുഗര്) — малы народ на поўдні Індыі. Жывуць у горнай мясцовасці на тэрыторыі штатаў Керала, Тамілнад і Махараштра. Агульная колькасць - 9 903 чал.[1]
Мудугар размаўляюць на непісьменнай мове, блізкай да малаялам. Адрозніваюцца знешнасцю і заняткамі. Сярод мудугар часцяком сустракаюцца людзі высокага росту з доўгімі насамі і прамымі валасамі. Асноўныя заняткі — паляванне, збіральніцтва, падсечна-агнявое земляробства.
Мудугар лічацца племянной супольнасцю. На чале народа стаіць правадыр і старшыні тхулаяры і куларан. Сем'і малыя нуклеарныя. Уласнасць сям'і належыць жонцы. Адлік сваяцтва матрылакальны. Рэдка сустракаецца паліандрыя.
Мудугар маюць асобныя жытлы для халасцякоў, у якіх жывуць хлопчыкі прыкладна з 10 гадоў, а таксама асобныя жытлы для дзяўчат.