Малаялі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Малаялі
(മലയാളി)
Brahmin family in Kerala (1902).jpg
Агульная колькасць 35757100 (1997 г.)
Рэгіёны пражывання Flag of India.svg Індыя:
33 066 392 чал

Flag of the United Arab Emirates.svg ААЭ:
773 624 чал
Flag of Saudi Arabia.svg Саудаўская Аравія:
447 440 чал
Flag of Kuwait.svg Кувейт:
134 728 чал
Flag of Oman.svg Аман:
134 019 чал
Flag of the United States.svg ЗША:
105 655 чал
Flag of Qatar.svg Катар:
94 310 чал
Flag of Bahrain.svg Бахрэйн:
58 146 чал
Flag of the United Kingdom.svg Вялікабрытанія:
26 237 чал
Flag of Canada.svg Канада:
11 346 чал
Flag of Malaysia.svg Малайзія:
10 636 чал
Flag of Singapore.svg Сінгапур:
7800 чал

Мова малаялам
Рэлігія індуізм, іслам, хрысціянства, іўдаізм
Блізкія этнічныя групы тамілы, тэлугу, уладан, мудугар

Малаялі (малаялам മലയാളി, літаральна "жыхары гор") - карэннае насельніцтва Паўднёвай Індыі, галоўным чынам штата Керала. Да малаялі адносяць як канкрэтны народ, так і прадстаўнікоў малых этнічных і этнаканфесійных груп, якія размаўляюць на мове малаялам. Агульная колькасць - 35757100 (1997 г.).

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Першыя людзі сучаснага тыпу з'явіліся на паўднёвым захадзе Індыі ў каменным веку. Мяркуецца, што яны былі блізкія да продкаў ведаў Шры-Ланкі. Але ў 1 тысячагоддзі да н. э. яны зліліся з прышлым дравідыйскім насельніцтвам. Адзіным нашчадкам старажытных жыхароў з'яўляецца горнае племя уладан. На схілах Заходніх Гатаў захаваліся мегалітычныя збудаванні 1 тысячагоддзя да н. э. Пазней пачалося засяленне Малабара, які доўгі час быў пакрыты лясамі.

Дзякуючы прыдатнаму геаграфічнаму становішчу на Малабарскім узбярэжжы сяліліся выхадцы з розных рэгіёнаў Індыі і іншых краін. Лічыцца, што мова малаялам вылучылася ў IX - XII ст. н. э. Прыкладна ў гэты час сфарміравалася народнасць малаялі. Канчатковае адасабленне малаялі ад іншых дравідыйскіх народаў Паўднёвай Індыі адбылося ў выніку культурнага адраджэння XIX - перш. пал. XX стст. У 1956 г. малаялам стаў афіцыйнай мовай штата Керала, а яго носьбіты атрымалі агульную назву малаялі.

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Культура малаялі адрозніваецца значнай стракатасцю дзякуючы сталаму знешняму ўплыву, рэлігійнаму і каставаму падзелу грамадства. Больш за палову малаялі займаецца сельскай гаспадаркай. Астатнія - рыбакі, мараплаўцы, рамеснікі, жыхары буйных гарадоў, уцягнутыя ў прамысловасць і сферу абслугоўвання.

Каставая сістэма прыжылася пазней, чым у іншых рэгіёнах Індыі, таму не выціскнула традыцыйную матрылакальную сістэму сваяцтва. Яна асабліва характэрна для вышэйшых каст наяраў, якія здольныя прасачыць свае карані па матчынай лініі на працягу некалькіх стагоддзяў. Важную ролю ў сям'і адыгрывае не бацька, а старэйшы брат маці. У ранейшыя часы спадчына таксама перадавалася па лініі маці. У вясковых жыхароў сустракаюцца выпадкі паліандрыі. Выхадцы з вёсак і іх нашчадкі звычайна зберагаюць шчыльныя сувязі з месцам паходжання, што садзейнічае захаванню традыцыйных адносін.

Мова[правіць | правіць зыходнік]

Малаялам, родная мова малаялі, адносіцца да дравідыйскай сям'і моў. Мае агульнае паходжанне з мовамі тамілаў і тэлугу. Шырока выкарыстоўваецца ў паўседзённым побыце, сродках масавай інфармацыі, літаратуры і г. д. Узровень пісьменнасці адзін з вышэйшых у Індыі.

Рэлігія[правіць | правіць зыходнік]

Большасць вернікаў-малаялі спавядае індуізм. Вылучаюцца таксама этнаканфесійныя групы хрысціян (пераважна праваслаўных і каталікоў), мусульман і іўдэяў.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]