Махараштра
| Адміністрацыйны цэнтр | Горад Мумбаі |
| Насельніцтва (2001) |
97 млн (2-е месца) |
| Шчыльнасць | 314 чал./км² |
| Плошча | 307 713 км² |
| Абрэвіятура | IN-MH |
| Код ISO 3166-2 | IN-MH |
| Афіцыйны сайт | |
| Махараштра на Вікісховішчы | |
Махараштра (англ.: Maharashtra), штат на паўднёвым захадзе Індыі. Гранічыць са штатамі Гуджарат на паўночным захадзе, Мадх'я-Прадэш на поўначы, Чхатысгарх на ўсходзе, Андхра-Прадэш на паўднёвым усходзе, Карнатака на поўдні, Гоа на паўднёвым захадзе і з саюзнай тэрыторыяй Дадра і Нагархавелі на паўночным захадзе. На захадзе абмываецца Аравійскім морам. Займае трэцяе месца сярод штатаў па плошчы (307 713 км2) і другое па насельніцтву (97 млн. чалавек, 2001). Адміністрацыйны цэнтр — Мумбаі.
Змест |
[правіць] Геаграфія
Махараштра размяшчаецца на паўночна-заходняй частцы Дэканскага плато і Заходніх Гатаў (Сах'ядры), а таксама ўключае ў сябе вузкую нізменасць ўздоўж узбярэжжа Аравійскага мора.
Клімат гарачы, мусонны, вільготны на ўзбярэжжы і больш засушлівы ва ўнутраных раёнах.
На плато Дэкан — ўрадлівыя чорныя базальтавыя глебы, багатыя на гумус — рэгуры. Глебы надзвычай прыдатныя для вырошчвання бавоўны, з-за чаго маюць назву баваўнянага чарназёму.
[правіць] Гісторыя
Першыя ўпамінанні Махараштры як тэрыторыі заселенай маратхамі адносяцца да пачатку н.э. Уваходзіла ў склад магутных дзяржаў: Сатаваханаў, Вакатакаў, Чалук'яў, Раштракутаў, Бахмані, Ахмаднагара. У 17 стагоддзі ўзнікла маратхская дзяржава, якая ў 18 стагоддзі распалася на Маратхскія княствы. З 19 стагоддзя — пад уладай англічан (Англа-маратхскія войны 1777—1818). Адзін з галоўных цэнтраў нацыянальна-вызваленчага руху. У 1950-х — у складзе штата Бамбей, з 1960 — асобны штат.
[правіць] Эканоміка
Махараштра — найбольш індустрыяльна развіты штат Індыі: 13% індыйскай прамысловай вытворчасці. Асноўныя галіны прамысловасці штата — хімічная, электратэхнічнае машынабудаванне, нафтахімічная, лёгкая прамысловасць.
У Мумбаі размяшчаюцца штаб-кватэры амаль усіх асноўных банкаў, страхавых кампаній і іншых фінансавых устаноў Індыі, атаксама буйнейшая ў краіне і старэйшая ў Азіі Бамбейская фондавая біржа.
Махараштра займае другое месца сярод штатаў па экспарту праграмнага забеспячэння (20% індыйскага экспарту праграмнага забеспячэння).
Мумбай таксама з'яўляецца цэнтрам індыйскай кіна- і тэлеіндустрыі (Балівуд).
ВУП штата — 106 млрд. долараў ЗША (2004).
У в. Хубавалі (талука Мульшы, акруга Пуна) дзейнічае каледж міжнароднай супольнасці "Махіндра".
[правіць] Насельніцтва
2/3 амаль стомільённага насельніцтва штата — маратхамоўныя. 42 % — пражывае ў гарадах (найвышэйшы ўзровень урбанізацыі ў краіне).
Індуістаў — 80 %, мусульман — 10 %, будыстаў — 6 %, джайністаў і хрысціян — па 1 %.
[правіць] Гл. таксама
[правіць] У Сеціве
| Штаты і тэрыторыі Індыі | ||
|---|---|---|
| Штаты | Андхра-Прадэш · Аруначал-Прадэш · Арыса · Асам · Біхар · Гоа · Гуджарат · Джаму і Кашмір · Джхаркханд · Заходняя Бенгалія · Карнатака · Керала · Мадх'я-Прадэш · Маніпур · Махараштра · Мегхалая · Мізарам · Нагаленд · Пенджаб · Раджастхан · Сікім · Тамілнад · Трыпура · Утар-Прадэш · Утаракханд · Хар'яна · Хімачал-Прадэш · Чхатысгарх | |
| Саюзныя тэрыторыі | Андаманскія і Нікабарскія астравы · Дадра і Нагархавелі · Даман і Дыу · Лакшадвіп · Нацыянальная сталічная тэрыторыя Дэлі · Пандышэры · Чандыгарх | |