Мужчынская зборная Даніі па гандболе

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Шаблон:Зборная краіны па гандболе

Спартыўныя ўзнагароды
Чэмпіянаты свету
Срэбра Швецыя 1967 Зборная
Бронза Германія 2007 Зборная
Срэбра Швецыя 2011 Зборная
Срэбра Іспанія 2013 Зборная
Чэмпіянаты Еўропы
Золата Нарвегія 2008 Зборная
Золата Сербія 2012 Зборная
Бронза Швецыя 2002 Зборная
Бронза Славенія 2004 Зборная
Бронза Швейцарыя 2006 Зборная

Збо́рная Да́ніі па гандбо́ле (дацк.: Danmarks håndboldlandshold) — мужчынская нацыянальная зборная Даніі, якая прадстаўляе дзяржаву на міжнародных спаборніцтвах па гандболе. Склад каманды вызначае Дацкая гандбольная федэрацыя. Гандбольная зборная Даніі — двухразовы чэмпіён Еўропы (2008, 2012) і лідар па колькасці медалёў чэмпіянатаў Еўропы (5).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Гандбол — другі па папулярнасці від спорту ў Даніі пасля футбола. У 2003 Дацкая гандбольная федэрацыя мела больш за 146 000 членаў.

Чэмпіянат свету 2007 года[правіць | правіць зыходнік]

У 2007 Данія брала ўдзел у Чэмпіянаце свету ў Германіі, дзе яны трапілі ў групу E разам з Анголай, Венгрыяй і Нарвегіяй. Атрымаўшы перамогі ў матчах з Анголай і Нарвегіяй, Данія выйшла ў асноўны раўнд, дзе трапіла ў групу з Харватыяй, Чэхіяй, Расіяй, Венгрыяй і дзейным чэмпіёнам — Іспаніяй.

Пачаўшы з паражэнні ад Харватыі, Данія перамагла ва ўсіх астатніх матчах. У чвэрцьфінале датчане перамаглі Ісландыю з мінімальнай розніцай 42:41, аднак у паўфінале саступілі Польшчы 36:33. У матчы за 3-е месца каманда перамагла Францыю 34:27 і заваявала бронзу.

Лінейны датчан Мікаэль Вестэргард Кнудсен увайшоў у склад зборнай усіх зорак чэмпіянату.

Чэмпіянат Еўропы 2008 года[правіць | правіць зыходнік]

Тры разы запар заняўшы трэція месцы чэмпіянатаў Еўропы, зборная Даніі нарэшце ў 2008 года ў Нарвегіі заваявала золата. Толькі аднойчы каманда саступіла зборнай гаспадароў у зацятым дэрбі. У фінале Данія перамагла Харватыю 24:20. Варатар Каспер Віт і крайні Ларс Крысціянсен былі ўключаны ў зборную ўсіх зорак, а Ларс Крысціянсен яшчэ стаў і найлепшым бамбардзірам турніру.

Чэмпіянат Еўропы 2010 года[правіць | правіць зыходнік]

Дзейныя чэмпіёны былі фаварытамі і на гэтым чэмпіянаце. Аднак Данія не выйшла ў асноўны раўнд, саступіўшы Ісландыі і Харватыі і задаволіўшыся перамогай над Іспаніяй 34:27 у матчы за 5-е месца.

Чэмпіянат свету 2011 года[правіць | правіць зыходнік]

У 2011 года ў Германіі, атрымаўшы 9 перамог запар, Данія ўпершыню за 44 гады выйшла ў фінал Чэмпіянату свету. У апошнім матчы датчане саступілі Францыі 35:37 у авертайме. Такім чынам, на той час Францыя валодала ўсімі трыма тытуламі: чэмпіёнаў Еўропы, Алімпійскіх гульняў і свету.

Чэмпіянат Еўропы 2012 года[правіць | правіць зыходнік]

На Чэмпіянаце Еўропы зборная Даніі зноў была адной з фаварытак як віцэ-чэмпіён свету. Аднак у групе яна саступіла Сербіі і Польшчы, прайшоўшы ў асноўны раўнд без заробленых пунктаў і павінна была не толькі перамагаць ва ўсіх матчах, але і спадзявацца на спрыяльныя вынікі іншых зборных. У апошнім туры толькі перамога Польшчы над Германіяй магла ўратаваць Данію, і Польшча атрымала цяжкую перамогу 33:32. Даніі заставалася проста перамагчы Швецыю, і з гэтай перамогай (31:24) Данія стала першай зборнай у гісторыі чэмпіянатаў Еўропы, якая здолела выйсці ў паўфінал, маючы 0 пунктаў пасля групавога раўнду.

У паўфінале зборная Даніі зноў сустрэлася з іспанцамі, як гэта здарылася на мінулагоднім чэмпіянаце свету-2011. Данія зноў была мацнейшаю (25:24), а ў фінале ў малавыніковым матчы перамагла Сербію 21:19. Гэта зрабіла Данію першай гандбольнай зборнай, якая стала чэмпіёнам Еўропы пасля таго, як выйшла ў асноўны раўнд з 0 пунктаў.

Чэмпіянат свету 2013 года[правіць | правіць зыходнік]

Дзейны чэмпіён Еўропы трапіў у групу B з Расіяй, Ісландыяй, Македоніяй, Катарам і Чылі. Датчане перамаглі ва ўсіх матчах, у 1/8 без праблем адолеўшы Туніс 30:23. Першая палова чвэрцьфінальнага матча супраць Венгрыі скончылася з камфортным лікам 18:11, аднак у другой палове завязалася напружаная барацьба; тым не менш Данія здолела атрымаць перамогу 28:26. Другі раз запар зборная Даніі выйшла ў паўфінал спаборніцтва, дзе сустрэлася з Харватыяй, якая выбіла з розыгрышу дзейных чэмпіёнаў, французаў. Нягледзячы на гэта, Данія правяла найлепшы свой матч на чэмпіянаце, перамогшы 30:24 і другі раз запар дасягнуўшы фіналу.

У фінале іх чакала зборная гаспадароў — Іспанія. Гэты матч стаў кашмарам зборнай Даніі, якая саступіла з непрыстойнай розніцай у 16 галоў, двойчы запар аступіўшыся ў фіналах чэмпіянатаў свету.

Храналогія выступаў[правіць | правіць зыходнік]

Чэмпіянат свету[правіць | правіць зыходнік]

Рок Раўнд Пазіцыя Г В Н* П ЗМ ПМ
Трэці рэйх 1938 Паўфінал 4 3 0 0 3 6 20
Швецыя 1954 5 месца 5 3 1 0 2 44 45
Германская Дэмакратычная Рэспубліка 1958 Паўфінал 4 4 4 0 2 121 86
Федэратыўная Рэспубліка Германіі (1949—1990) 1961 5 месца 5 6 4 0 2 92 78
Чэхаславакія 1964 7 месца 7 6 3 0 3 105 96
Швецыя 1967 Фінал 2 6 4 0 2 107 78
Францыя 1970 Паўфінал 4 6 3 0 3 103 116
Германская Дэмакратычная Рэспубліка 1974 Другі раўнд 8 6 2 0 3 63 78
Данія 1978 Паўфінал 4 6 4 1 1 114 101
Федэратыўная Рэспубліка Германіі (1949—1990) 1982 Паўфінал 4 7 4 1 2 150 143
Швейцарыя 1986 Другі раўнд 8 7 3 0 4 152 160
Чэхаславакія 1990 Не кваліфікаваліся - - - - - - -
Швецыя 1993 Другі раўнд 9 7 2 2 3 145 156
Ісландыя 1995 Папярэдні раўнд 19 5 2 0 3 126 117
Японія 1997 Не кваліфікаваліся - - - - - - -
Егіпет 1999 1/8 фіналу 9 6 4 0 2 141 140
Францыя 2001 Не кваліфікаваліся - - - - - - -
Партугалія 2003 Другі раўнд 9 7 4 0 3 201 193
Туніс 2005 Папярэдні раўнд 13 5 3 0 2 174 117
Германія 2007 Паўфінал 3 10 7 0 3 316 283
Харватыя 2009 Паўфінал 4 10 7 0 3 298 258
Швецыя 2011 Фінал 2 10 9 0 1 334 256
Іспанія 2013 Фінал 2 9 8 0 1 291 244
Катар 2015 - - - - - - -
Агулам 21/24 0 тытулаў 129 78 *4 49 3083 2765
*Сюды ўключаныя і матчы плэй-оф, якія скончыліся серыяй пенальці.

Чэмпіянат Еўропы[правіць | правіць зыходнік]

Рок Раўнд Пазіцыя Г В Н* П ЗМ ПМ
Партугалія 1994 4 месца 4 7 3 1 3 150 152
Іспанія 1996 11—12 месца 12 6 0 0 6 132 158
Італія 1998 Не кваліфікаваліся
Харватыя 2000 9—10 месца 10 6 2 0 4 143 153
Швецыя 2002 3 месца 3 8 6 1 1 212 190
Славенія 2004 3 месца 3 8 6 0 2 240 206
Швейцарыя 2006 3 месца 3 8 5 1 2 249 231
Нарвегія 2008 Чэмпіён 1 8 7 0 1 233 193
Аўстрыя 2010 5—6 месца 5 7 5 0 2 198 184
Сербія 2012 Чэмпіён 1 8 6 0 2 216 201
Данія 2014 Асноўны раўнд
Агулам 10/11 2 тытулы 58 34 3 21 1773 1668
*Сюды ўключаныя і матчы плэй-оф, якія скончыліся серыяй пенальці.
**Залаты фон — каманда перамагла ў спаборніцтве. Чырвоны прамавугольнік — чэмпіянат праводзіўся на радзіме.

Алімпійскія гульні[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1972 — 13-е месца
  2. 1976 — 8-е месца
  3. 1980 — 9-е месца
  4. 1984 — 4-е месца
  5. 1988 — Не выступалі
  6. 1992 — Не выступалі
  7. 1996 — Не выступалі
  8. 2000 — Не выступалі
  9. 2004 — Не выступалі
  10. 2008 — 7-е месца
  11. 2012 — 6-е месца

Актуальны склад[правіць | правіць зыходнік]

Склад на Чэмпіянаце Еўропы 2014 года.

Галоўны трэнер: Ульрык Вільбек

Нумар Імя Каманда Гульні Галы
Брамнікі
1  Ніклас Якабсен  Германія Райн-Некар Лёвен 92 1
16  Янік Крэйберг  Данія Б'ерынга-Сількебарг 31 0
Палявыя ігракі
2  Томас Могенсен  Германія Фленсбург-Гандэвіт 95 234
3  Мадс Крысціянсен  Данія Б'ерынга-Сількебарг 56 110
4  Клаус Томсэн  Данія Тым Твіс Хольстэбро 4 0
5  Мадс Ларсен  Данія Ольбарг 23 55
6  Каспер Мортэнсен  Данія Б'ерынга-Сількебарг 25 73
7  Андэрс Эгерт  Германія Фленсбург-Гандэвіт 116 444
13  Бо Шпэлерберг  Данія Кольдынг 215 298
14  Мікаэль Вестэргард Кнудсен  Данія Фленсбург-Гандэвіт 231 772
15  Еспер Нодэсбо  Іспанія Барселона 153 328
17  Ласэ Хансан  Германія Фленсбург-Гандэвіт 107 201
18  Ганс Ліндберг  Германія Гамбург 176 501
19  Рэнэ Хансан  Германія Кіль 72 117
21  Генрык Мельгаард  Данія Ск’ерн 42 85
22  Каспер Сёндэргаард  Данія Ск’ерн 131 290
24  Мікель Хансан  Францыя ПСЖ 103 486

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]