Мэры Шэлі
| Мэры Шэлі | |
| Mary Shelley | |
| Дата нараджэння: | |
|---|---|
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: | |
| Месца смерці: |
Лондан |
| Грамадзянства: | |
| Род дзейнасці: |
Пісьменнік |
| Кірунак: | |
| Жанр: | |
Мэры Уолстанкрафт Шэлі (анг.: Mary Wollstonecraft Shelley; нарадзілася 30 жніўня 1797, Лондан — 1 лютага 1851) — англіская паэтэса і пісьменніца рамантычнага жанру.
Яе бацькі – Уільям Гудвін (ліберальны філосаф, журналіст-анархіст і атэіст) і Мэры Уолстканкрафт (вядомая феміністка, настаўніца і пісьменніца). Маці памёрла пад час родаў і бацька гадаваў Мэры, разам з яе сястрой, самастойна. Сама Мэры стала надзвычайна інтэлігентнай, начытанай асобай, цікавілася апошнімі дасягненнямі навукі асабліва ў галінах хіміі і фізіялогіі.
У 1814 годзе, ва ўзросце 17 гадоў, яна пазнаёмілася з выбітным англійскім паэтам Персі Шэлі, які ў той час быў жанаты і меў двух дачок. Хутка, пад ціскам грамадскага меркавання, яны вырашылі пераехаць у кантынентальную Еўропу. Там Мэры пазнаёмілася з іншым англійскім паэтам Лордам Байранам.
Першай аповесцю, якую напісала Мэры Шэлі была аповесць “Франкенштэйн, альбо сучасны Праметэй” (1818 год), натхненнем для якой былі навуковыя даследаванні ў галіне рэгенерацыі мёртвай матэрыі.
Акрамя гэтага Мэры Шэлі напісала і іншыя творы:
Памерла Мэры Шэлі ад раку мозга 1 лютага 1851 года.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мэры Шэлі- «Франкенштэйн, альбо Сучасны Праметэй» (урывак) на prajdzisvet.org