Мікалай Іванавіч Вавілаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Іванавіч Вавілаў
Мікалай Вавілаў у 1933 годзе
Мікалай Вавілаў у 1933 годзе
Дата нараджэння 13 (25) лістапада 1887[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 26 студзеня 1943(1943-01-26)[2][3][…] (55 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Ivan Vavilov[d]
Жонка E. I. Barulina[d]
Род дзейнасці батанік, біёлаг, падарожнік-даследчык, генетык, географ, навуковы работнік
Навуковая сфера біялогія
Месца працы УАСГНІЛ, Усесаюзнае геаграфічнае таварыства, Усесаюзны інстытут раслінаводства, Інстытут генетыкі АН СССР
Навуковая ступень доктар біялагічных навук (1934[4])
Навуковае званне прафесар акадэмік АН СССР акадэмік АН УССР акадэмік УАСГНІЛ
Альма-матар
Вядомы як стваральнік вучэнняў пра сусветныя цэнтры паходжання культурных раслін і пра імунітэт раслін, закона гамалагічных радоў у спадчыннай зменлівасці арганізмаў, сеткі навуковых устаноў па біялогіі і сумежным навукам
Член у
Прэміі
Ленінская прэмія
Узнагароды
Ленінская прэмія Залаты медаль ВДНГ — 1940
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Сістэматык жывой прыроды
Nikolaj Ivanovich Vavilov на Віківідах
Старонка на Віківідах

Мікалай Іванавіч Вавілаў (13 (25) лістапада 1887, Масква, Расійская імперыя — 26 студзеня 1943, Саратаў, СССР) — расійскі і савецкі вучоны-генетык, батанік, селекцыянер, географ, акадэмік АН СССР, АН УССР, УАСГНДЛ. Прэзідэнт (1929—1935), віцэ-прэзідэнт (1935—1940) УАСГНДЛ, прэзідэнт Усесаюзнага геаграфічнага таварыства (1931—1940), заснавальнік (1920) і нязменны да моманту арышту дырэктар Усесаюзнага інстытута раслінаводства (1930—1940), дырэктар Інстытута генетыкі АН СССР (1930—1940), член экспедыцыйнай камісіі АН СССР, член калегіі Наркамзема СССР, член прэзідыума Усесаюзнай асацыяцыі ўсходазнаўства. У 1926—1935 гадах член Цэнтральнага выканаўчага камітэта СССР, у 1927—1929 гг. — член Усерасійскага Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта. Старэйшы брат С. І. Вавілава.

Арганізатар і ўдзельнік батаніка-агранамічных экспедыцый, якія ахапілі большасць кантынентаў (акрамя Аўстраліі і Антарктыды), у ходзе якіх выявіў старажытныя крыніцы формаўтварэння культурных раслін. Стварыў вучэнне аб сусветных цэнтрах паходжання культурных раслін. Абгрунтаваў вучэнне аб імунітэце раслін, адкрыў закон гамалагічных шэрагаў у спадчыннай зменлівасці арганізмаў. Унёс істотны ўклад у распрацоўку вучэння аб біялагічным відзе. Пад кіраўніцтвам Вавілава была створана найбуйнейшая ў свеце калекцыя насення культурных раслін. Ён заклаў асновы сістэмы дзяржаўных выпрабаванняў сартоў палявых культур. Сфармуляваў прынцыпы дзейнасці галоўнага навуковага цэнтра краіны па аграрных навуках, стварыў сетку навуковых устаноў у гэтай галіне.

Загінуў у гады сталінскіх рэпрэсій. На падставе сфабрыкаваных абвінавачванняў быў арыштаваны ў 1940 годзе, у 1941 годзе — асуджаны і прысуджаны да расстрэлу, які пасля быў заменены 20-гадовым тэрмінам зняволення. У 1943 годзе памёр у турме. У 1955 годзе пасмяротна рэабілітаваны.

Зноскі

  1. Encyclopædia Britannica Праверана 23 лютага 2018.
  2. Вавилов Николай Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  3. Nikolay Ivanovich Vavilov // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Асноўныя даты жыцця і дзейнасці М. І. Вавілава" // www.sgau.ru
  5. а б Вавилов Николай Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]