Мікалай Сушчэўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Сушчэўскі
польск.: Mikołaj Suszczewski
лац.: Nikolaus Suszczewski
Дата нараджэння 3 снежня 1789(1789-12-03)
Месца нараджэння
Дата смерці 2 верасня 1836(1836-09-02) (46 гадоў)
Месца смерці
Род дзейнасці святар
Месца працы
Альма-матар

Мікалай Сушчэўскі (польск.: Mikołaj Suszczewski, лац.: Nikolaus Suszczewski; 3 снежня 1789, Віцебск — 2 верасня 1836, Старая Весь) — дзеяч каталіцкага касцёла і Ордэна езуітаў, педагог.

Уступіў у Таварыства Ісуса 13 верасня 1807 г. і наступныя два гады праходзіў выпрабаванні ў Дынабургскім навіцыяце. У 1809—1811 гг. вывучаў філасофію, а ў 1811—1812 гг. — філасофію ў Полацкім езуіцкім калегіуме. У 1812—1817 гг. выкладаў у езуіцкай рэзідэнцыі ў Рызе[1][2][3].

Пасля вяртання ў Полацк з 1817 па 1820 гг. вывучаў тэалогію ў Полацкай езуіцкай акадэміі і адначасова выкладаў у ёй нямецкую мову і рускую літаратуру. 11 верасня 1818 г. высвечаны на ксяндза[1].

Пасля выгнання езуітаў з Расійскай імперыі (1820) выехаў у Аўстрыйскую дзяржаву. Скончыўшы курс тэалогіі ў Старой Весі і даўшы манаскія абяцанні (15 жніўня 1825 г.), веў місіянерскую працу ў Пшэмысльскай дыяцэзіі[4]. У 1832 г. быў прызначаны сакратаром Галіцкага правінцыяла Якаба Пірлінга, а 24 снежня 1834 г. — рэктарам калегіума ў Старой Весі. Памёр 2 верасня 1836 г[5].

Зноскі

  1. а б Catalogs SJ 1774—1829. Russiae. Архівавана 13 ліпеня 2020.
  2. Giżycki, J.M.  (руск.) Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. — Kraków : Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. — s. 220.
  3. Załęski, S. Jezuici w Polsce. T. 5, Jezuici w Polsce porozbiorowej 1773—1905. Cz. 1 : 1773—1820. — Kraków: W.L. Anczyc i sp, 1907. — s. 387.
  4. Catalogs SJ 1774—1829. Galicianae. Архівавана 13 ліпеня 2020.
  5. Catalogs SJ 1829—1853. Austriaciae-Galicianae. Архівавана 15 ліпеня 2020.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień  (польск.). — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s.
  • Giżycki, J.M.  (руск.) Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. — Kraków : Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. — 288 s.