Мікелоца дзі Барталамеа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікелоца дзі Барталамеа
Дата нараджэння 1396[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 7 кастрычніка 1472[3]
Месца смерці
Дзеці Bernardo Michelozzi[d]
Уплыў Ларэнца Гіберці[d] і Філіпа Брунелескі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Палацца Медычы-Рыкардзі — плод 20 гадоў працы архітэктара

Мікелоца дзі Барталамеа (італ.: Michelozzo di Bartolomeo, 1396, Фларэнцыя — 7 кастрычніка 1472, там жа), італьянскі архітэктар і скульптар Эпохі Адраджэння. Разам з Мазаліна да Панікале і Ларэнца Гіберці сыграў значную ролю ў распаўсюджванні мастацкай мовы эпохі Адраджэння.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сын выхадцаў з Бургундыі. З 1417 па 1424 гады быў памочнікам Ларэнца Гіберці як майстар па ліцці і чаканцы, з 1425 па 1438 гады працаваў з Данатэла ў агульнай майстэрні[5]. Мікелоца і Данатэла стварылі надмагілле антыпапы Яна XXIII (каля 1422—1428) і алтар Сабора ў Прата (1428—1438).

Паміж 1420 і 1427 гадамі Мікелоца пабудаваў царкву Сан Франчэска аль Боска аль Фраці ў Сан-П’ера-а-Сьевэ.

У 1433 годзе Мікелоца суправаджаў у выгнанне свайго заступніка Козіма Медычы. Апошні, вярнуўшыся ва Фларэнцыю даручыў архітэктару ў 1444 годзе будаўніцтва палацца, вядомага ў наш час як палацца Медычы-Рыкардзі. Таксама ў Фларэнцыі Мікелоца была даручана рэканструкцыя манастыра Сан Марка (паміж 1436 і 1443). У 1454 годзе было завершана ўзвядзенне манастырскай бібліятэкі. Яе прастору архітэктар падзяліў на тры нефы калонамі іанічнага ордара і аркамі з пясчаніку, памяшканне асвятляецца праз вялікія бакавыя вокны: бібліятэка такога роду стала тыповай для эпохі Адраджэння. У 1458—1461 гадах Мікелоца кіраваў будаўніцтвам вілы Медычы ва Ф'езоле каля Фларэнцыі. У 1462 годзе архітэктар працаваў у Мілане.

Зноскі

  1. Міжнародны ідэнтыфікатар стандартных найменняў — 2012. Праверана 13 кастрычніка 2015.
  2. Michelozzo di Bartolomeo
  3. BeWeB Праверана 14 лютага 2021.
  4. Union List of Artist Names — 2011. Праверана 25 кастрычніка 2018.
  5. N. Pevsner, J. Fleming, H. Honour, Dizionario di architettura, Torino, Einaudi, 1981, voce Micchelozzo.

Литература[правіць | правіць зыходнік]

  • Giorgio Vasari, Le vite de' più eccellenti pittori, scultori e architettori, 1560, 1568.
  • Ottavio Morisani, Michelozzo architetto, Torino, Einaudi, 1951 («Collana storica di architettura», 1).
  • Harriet McNeal Caplow, Michelozzo, New York-London, Garland, 1977 («Outstanding Dissertations in the Fine Arts»).
  • Miranda Ferrara, Francesco Quinterio, Michelozzo di Bartolomeo, prefazione di Franco Borsi, Firenze, Salimbeni, 1984.
  • Gabriele Morolli Michelozzo scultore e architetto, 1396—1472, Atti del Convegno tenuto a Firenze e a San Piero a Sieve nel 1996, Firenze, Centro Di, 1998 («ADSI, Associazione dimore storiche italiane, Sezione Toscana»).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]